Главная / Актуальные события / Конкурс на лучший пример охраны недвижимых материальных историко-культурных ценностей
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні ў 2012 годзе рэспубліканскага конкурсу на лепшы прыклад
аховы нерухомых матэрыяльных псторыка-культурных каштоўнасцей
  1. Палажэнне аб правядзенні ў 2012 годзе рэспубліканскага конкурсу на лепшы прыклад аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей (далей - гісторыка-культурныя каштоўнасці) вызначае парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы прыклад аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей - конкурс).
     
  2. Асноўныя паняцці, ужытыя ў дадзеным Палажэнні: спаборнік - асоба, якая падала заяўку на конкурс; намінант - асоба, якая дапушчана да ўдзелу ў конкурсе; пераможца - асоба, якая атрымала перамогу ў конкурсе.
     
  3. Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства культуры), установай адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" (далей - Інбелкульт) пры ўдзеле абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

    Арганізатарам конкурсу выступае Інбелкульт, які ажыццяўляе непасрэдную работу па правядзенню конкурсу і апрацоўцы заявак спаборнікаў.
     
  4. Конкурс закліканы садзейнічаць:

    заахвочванню юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццявілі выкананне комплексу рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ або іншым чынам садзейнічалі справе захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

    стымуляванню і прыцягненню прадстаўнікоў праектных, вытворчых, грамадскіх арганізацый і калектываў да рашэння пытанняў захавання і выкарыстання архітэктурнай спадчыны;

    развіццю тэарэтычных і практычных распрацовак у галіне захавання, папулярызацыi і адраджэння гісторыка-культурных каштоўнасцей;

    падтрымцы і папулярызацыі дзейнасці грамадзян і юрыдычных асоб ў справе захавання, папулярызацыі і адраджэння архітэктурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
     
  5. Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца:

    падтрымка грамадзянскай ініцыятывы, дзейнасці ўласнікаў (карыстальнікаў), архітэктараў, даследчыкаў, выканаўцаў рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у справе захавання, папулярызацыі і адраджэння архітэктурнай спадчыны;

    павышэнне адказнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, уласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей у вырашэнні пытанняў захавання аб'ектаў спадчыны;

    прыцягненне ўвагі да пытанняў захавання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей;

    стварэнне спрыяльных умоў да прыцягнення сродкаў ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей на аднаўленне і (або) захаванне аб'ектаў спадчыны;

    павышэнне прафесійнага ўзроўню распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі і правядзення рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны;

    папулярызацыя і павышэнне прэстыжу рэстаўрацыйных прафесій;

    заахвочванне рэстаўрацыйных і праектных арганізацый, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у рабоце на гісторыка-культурных каштоўнасцях;

    стымуляванне развіцця высока прафесійных метадаў рэстаўрацыі;

    фарміраванне патрыятызму, адказнасці за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей.
     
  6. У якасці спаборнікаў могуць выступаць юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ў 2009-2011 гадах выканалі адпаведныя мерапрыемствы па захаванню, папулярызацыі і адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны, прыватныя асобы, кіраўнікі і супрацоўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, у чыёй уласнасці ці карыстанні знаходзяцца аб'екты спадчыны, прадстаўнікі розных сфер, дзейнасць якіх накіравана на захаванне і адраджэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей.
     
  7. Для ўдзелу ў конкурсе спаборнік (самастойна або іншая асоба са згоды на гэта спаборніка) да 1 чэрвеня 2012 года накіроўвае ў Інбелкульт заяўку, складзеную ў адвольнай форме.

    Да заяўкі прыкладаюцца:

    звесткі аб уладальніку (карыстальніку) гісторыка-культурнай каштоўнасці;

    навукова-праектная дакументацыя, тлумачальная запіска і (або) абгрунтаваная праграма выканання работ;

    гістарычная даведка аб гісторыка-культурнай каштоўнасці;

    кароткая характарыстыка выкананых рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, апісанне выкананых навукова-даследчых работ;

    фотафіксацыя гісторыка-культурнай каштоўнасці да, у працэсе і пасля правядзення работ.

    Усе спаборнікі маюць права накіроўваць дадаткова іншыя матэрыялы.

    Матэрыялы, якія прыкладаюцца да заявы, могуць быць падрыхтаваны з удзелам навуковага кіраўніка работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.

    Матэрыялы, накіраваныя ў інстытут для ўдзелу ў конкурсе, не вяртаюцца.
     
  8. Заяўкі спаборнікаў, прадстаўленыя пасля 1 чэрвеня 2012 года, а таксама, якія змяшчаюць звесткі і (або) матэрыялы, не адпавядаючыя дадзенаму Палажэнню, або маюць адносіны да гісторыка-культурных каштоўнасцей, на якіх работы праводзіліся з парушэннем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, да разгляду не прымаюцца.
     
  9. Конкурс праводзіцца ў два этапы.

    Крытэрыямі ацэнкі лепшага прыкладу аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і вызначэння пераможца конкурсу з'яўляюцца:

    адпаведнасць выкананых работ навукова-праектнай дакументацыі;

    ступень прапрацоўкі дэталяў у праектнай дакументацыі;

    якасць выкананых работ, якія забяспечваюць доўгачасовае захаванне гісторыка-культурнай каштоўнасці, выяўленне яе адметных архітэктурных і гістарычных асаблівасцей, забеспячэнне захаванасці аутэнтычных элементаў, ажыццёўленыя падыходы па прыстасаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці або яе часткі пад новую функцыю;

    выкарыстанне эфектыўных тэхналогій вытворчасці рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ.
     
  10. Папярэдні разгляд конкурсных заявак для вызначэння намінантаў, зыходзячы з якасці і паўнаты атрыманых матэрыялаў, ажыццяўляецца Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

    Далей у конкурсе разглядаюцца матэрыялы вызначаных намінантаў.
     
  11. Для падвядзення вынікаў конкурсу ствараецца конкурсная камісія, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Мінiстэрства культуры, ўпраўленняў культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вядучых праектных і вытворчых арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у рэстаўрацыйнай сферы, асобныя члены Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

    Склад конкурснай камісіі фарміруецца на падставе атрыманых прапаноў і зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры.
     
  12. Вызначэнне пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца конкурснай камісіяй па выніках тайнага галасавання.

    Рашэнне камісіі правамоцна пры ўдзеле ў галасаванні не менш за палову яе членаў. Пры роўнасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас старшыні камісіі.
     
  13. Пераможцы ў намінацыі вызначаюцца зыходзячы з найболыпай сумы балаў (па 10-бальнай сістэме), выстаўленых членамі камісіі ў адносінах да разглядаемых матэрыялаў, прадастаўленных намінантам.
     
  14. Вынікі конкурсу падводзяцца да 25 жніўня 2012 года і зацвярджаюцца загадам Міністэрства культуры.
     
  15. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца ў парадку, вызначаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2010 г. № 46 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб Падзяцы Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 61, 8/23668).
     
  16. 3 мэтай заахвочвання пераможцаў конкурсу могуць устанаўлівацца дадатковыя ўзнагароды і прызы за кошт сродкаў бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
     
  17. Пераможцы конкурсу маюць права выкарыстоўваць у рэкламных мэтах славесную фармулёўку "Пераможца конкурсу.." са спасылкай на адпаведны год.
     
  18. Арганізатары конкурсу ажыццяўляюць кантроль за выкарыстаннем пераможцамі конкурсу славеснай фармулёўкі і прымаюць меры ў выпадку іх неадпаведнага выкарыстання, якое прычыняе шкоду аўтарытэту конкурсу і яго арганізатарам.
     
  19. Фінансаванне выдаткаў на правядзенне конкурсу ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспубліканскага бюджэта, прадугледжаных Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, сродкаў бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, а таксама іншых крыніц; не забароненых заканадаўствам, у тым ліку за кошт пазабюджэтных сродкаў.
     
  20. Вынікі конкурсу змяшчаюцца на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры і адпаведных раённых і абласных выканаўчых камітэтаў, у газеце "Культура".
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016