Поиск нормативного документа

  

Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

Решения № 2279 - 16 ноября 2004
  ЗАРЕГИСТРИРОВАНО
В Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь
16 ноября 2004 г. № 9/3797


На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2003 года "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2004 год " у частцы пакрыцця затрат транспартных арганізацый, ажыццяўляючых гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Зацвердзіць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро - у памеры 360 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 180 рублёў за адну паездку;
    1.2.у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 720 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 360 рублёў за адну паездку.

  2. Права ільготнага праезду на ўcix відах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

  3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 40 рублёў да зацверджанага тарыфу.

  4. Зацвердзіць кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

  5. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінсктранс" (Cacнoўcкi У .Г.):

    5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджавання білетнай прадукцыі на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання праз кіёскі мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялізаваныя білетныя касы, на дыспетчарскіх пунктах, вадзіцелямі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскімі распаўсюджвальнікамі;
    5.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкі масавай інфармацыі i на транспарце;
    5.3. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.

  6. Гандлёвыя арганізацыі незалежна ад формы уласнасці распаўсюджваюць білетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам "Мінсктранс" дагавораў.

  7. Прызнаць страціўшымі сілу:
    • рашэнне Mінскara гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 ліпеня 2004г. № 1350 "Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 113, 9/3525);
    • рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 10 верасня 2004 г. № 1865 "Аб унясенні змяненняў у рашенне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 2 ліпеня 2004 г. №1350" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 147, 9/3677).

  8. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на першага намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Анфімава Л.В.

  9. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 20 літапада 2004 г.
  Дадатак да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
ад 16.11.2004 №2279



Кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

№ п/п Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
100% 50 % 100% 50%
1 На АДЗІН від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай,метро) 16200 8100 5680 2840
2 ЭКСПРЭСНЫ аўтобус 21600 10800 7580 3790
3 На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус) 21600 10800 7580 3790
4 НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) 25200 12600 8840 4420
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016