Поиск нормативного документа

  

Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі

Решения № 2371 - 18 ноября 2004
У сувязі з 95 - годдзем з дня нараджэння акадэміка архітэктуры, народнага архітэктара СССР, заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Георгія Уладзіміравіча Заборскага Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Устанавіць на вул. імя Архітэктара Заборскага мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: ' Вуліца названа ў гонар акадэміка архітэктуры, народнага архітэктара СССР, заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Георгія Уладзіміравіча Заборскага'.

  2. Камітэту архітэктуры i горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў P.I.) да 30 лістапада 2004 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на вуліцы.

  3. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 30 лістапада 2004 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Мастацкаму ўнітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 28 лютага 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі i да 25 красавіка 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніцъ з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 29 красавіка 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб i ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты ўнітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  7. Адміністрацыі Цэнтральнага раёна (Папкоў АЛ.) прыняць мемарыяльную дошку ў аператыўнае кіраванне.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016