Поиск нормативного документа

  

Аб найменаванні i перайменаванні вуліц г. Мінска

Решения № 2655 - 23 декабря 2004
У сувязі з дадатковымі звесткамі аб назвах вуліц населеных пунктаў, якія ўключаны ў гарадскую мяжу, на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2004 г. № 174 'Аб перадачы сельскіх населеных пунктаў Мінскага раёна ў адміністрацыйнае падпарадкаванне мінскіх гарадскіх Савета i выканаўчага камітэта i аб усталяванні межаў некаторых раёнаў г.Мінска' Mінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. У былой вёсцы Масюкоўшчына:
    • існуючае найменаванне вуліцы Кальцавой, якая мае аднолькавую назву ў горадзе, пераименаваць у вуліцу Вязынскую i надалей называць яе 'вуліца Вязынская (улица Вязынская)';
    • новаму праезду, які першы з паўночнага боку адыходзіць ад вуліцы Вязынскай, надаць назву '1-шы Вязынскі завулак' i надалей называць яго '1-шы Вязынскі завулак (1-й Вязынский переулок)';
    • новаму праезду, які адыходзіць ад вуліцы Вязынскай на поўдзень ад 1-га Вязынскага завулка, надаць назву '2-гi Вязынскі завулак' i надалей называць яго '2-гi Вязынскі завулак (2-й Вязынский переулок)';
    • новаму праезду, які адыходзіць ад вуліцы Вязынскай на поўдзень ад 2-га Вязынскага завулка, надаць назву 'вуліца Радашкоўская' i надалей называць яго 'вуліца Радашкоўская (улица Радашковская)';
    • новаму праезду, які адыходзіць ад вуліцы Вязынскай паралельна вуліцы Радашкоўскай, надаць назву 'завулак Радашкоўскі' i надалей называць яго ' завулак Радашкоўскі (переулок Радашковский)'.

  2. У былой вёсцы Ржавец:
    • новаму праезду, які праходзіць паралельна вуліцы Ржавецкай i на поўдзень ад яе, надаць назву 'вуліца Мядзельская' i надалей называць яго 'вуліца Мядзельская (улица Мядельская)';
    • частцы трасы былога завулка Пясочнага (дамы №1-4) надаць назву 'вуліца Баторынская' (у гонар знакамітага возера Нарачанскай групы - возера Баторына) i надалей называць яе 'вуліца Баторынская (улица Баторінская)';
    • новаму праезду, які адыходзіць ад вуліцы Баторынскай, надаць назву 'завулак Баторынскі' i надалей называць яго 'завулак Баторынскі (переулок Баторинский)';
    • новаму праезду ад завулка Ржавецкага да вуліцы Ржавецкай надаць назву 'вуліца Вілейская' (у гонар горада Вілейкі i найвялікшага ў Беларусі вадасховішча) i надалей называць яго 'вуліца Вілейская (улица Вилейская)'.

  3. У былой вёсцы Зацань:
    • вуліцу Тупіковую, якая мае аднолькавую назву ў горадзе, перайменаваць у вуліцу Шумілінскую i надалей называць 'яе вуліца Шумілінская (улица Шумилинская)';
    • 1-шы Кветкавы завулак перайменаваць у 1-шы Гальшанскі завулак (вуліца Кветкавая была перайменавана у Гальшанскую вуліцу) i надалей называць яго '1-шы Гальшанскі завулак (1-й Гольшанский переулок)';
    • 2-гi Кветкавы завулак пераименаваць у 2-гi Гальшанскі завулак i надалей называць яго '2-гi Гальшанскі завулак (2-й Гольшанский переулок)';
    • назву 'Гальшанскі завулак' скасаваць.

  4. У былым пасёлку Навінкі:
    • праезд, які мае назву па правы бок 'вуліца Светлая', а па левы бок - 'вуліца Рабочая', перайменаваць у вуліцу Будслаўскую (у гонар знакамітай вёскі Будслаў) i надалей называць яе 'вуліца Будслаўская (улица Будславская)';
    • завулак Рабочы, які мае аднолькавую назву ў горадзе, перайменаваць у завулак Будслаўскі i надалей называць яго 'завулак Будслаўскі (переулок Будславский);
    • новаму праезду, які праходзіць паралельна вуліцы Альховай ад вуліцы Ушацкай, надаць назву 'вуліца Бягомльская' i надалей называць яго 'вуліца Бягомльская (улица Бегомльская)'.

  5. У былой вёсцы Цна:
    • вуліцу Курапацкую перайменаваць у вуліцу Вінаградную i надалей называць яе 'вуліца Вінаградная (улица Виноградная)';
    • вуліцу Вясковую перайменаваць у вуліцу Верасовую i надалей называць яе 'вуліца Верасовая (улица Вересковая )';
    • вуліцу Дубаўлянскую перайменаваць у вуліцу Сасновы Бор i надалей называць яе 'вуліца Сасновы Бор (улица Сосновый Бор)';
    • 1-шы Мінскі завулак перайменаваць у 1-шы Крывікі завулак (вуліца Мінская была перайменавана ў Крывіцкую вуліцу) i надалей называць яго '1-шы Крывіцкі завулак (1-й Кривичский переулок)';
    • вуліцу Маладзёжную, якая мае аднолькавую назву ў горадзе, перайменаваць у вуліцу Расонскую (у гонар райцэнтра Расоны, радзімы П.М. Машэрава) i надалей называць яе 'вуліца Расонская (улица Рассонская)';
    • завулак Дружны, які мае аднолькавую назву у горадзе, перайменаваць у завулак Баравецкі (па назве навакольнай вёскі Бараўцы) i надалей называць яго ' завулак Баравецкі (переулок Боровецкий)';
    • новаму праезду, які пралягае паралельна МКАД, надаць назву 'вуліца Раўбічская' і надалей называць яе 'вуліца Раўбічская (улица Раубичская )' ;
    • праезду без назвы, які знаходзіцца паміж вуліцай Раўбічскай і вуліцай Апалінар'еўскай, надаць назву 'завулак Раўбічскі' i надалей называць яго 'завулак Раўбічскі (переулок Раубичский)';
    • вуліцу Неўскую, якая мае аднолькавую назву ў горадзе, перайменаваць у вуліцу Пастаіскую (па назве горада Паставы) i надалей называць яе ' вуліца Пастаўская (улица Поставская)';
    • новаму праезду, які праходзіць ад 4-га завулка Кальцова паралельна вуліцы Сядзібнай, надаць назву 'вуліца Варапаеўская' (па назве гарадскога пасёлка Варапаева) i надалей называць яе 'вуліца Варапаеўская (улица Воропаевская)';
    • новаму праезду, які праходзіць паралельна вуліцы Ёдкаўскай, надаць назву 'вуліца Друйская' (па назве вёскі Друйск) i надалей называць яго 'вуліца Друйская (улица Друйская)';
    • новаму праезду без назвы, які знаходзіцца на поўдзень ад праектуемай вуліцы Друйскай, надаць назву вуліца Асвейская (па назве гарадскога пасёлка Асвея) i надалей называць яе 'вуліца Асвейская (улица Освейская)';
    • новаму праезду, які знаходзіцца на поўдзень ад праектуемай вуліцы Асвейскай, надаць назву вуліца Дзісенская (па назве ракі Дзісна) i надалей называць яго 'вуліца Дзісенская' (улица Дисенская)'.

  6. Перайменаваць вуліцу імя Цішкі Гартнага, якая мае аднолькавую назву ў горадзе, у вуліцу Ельніцкую (так да пачатку XX стагоддзя называлася рэчка Трасцянка, якая працякае праз былую вёску Малы Трасцянец побач з вуліцай імя Цішкі Гартнага) i надалей называць яе 'вуліца Ельніцкая (улица Ельницкая).

  7. Дзяржаўнаму ўнітарнаму прадпрыемству 'Галоўнае вытворчае ўправленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкома' (Васільеў Б.А.) вырабіць аншлагі з назвай вуліц на беларускай мове ў строгай адпаведнасці з дадзеным рашэннем, а таксама нумарныя знакі на дамы.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыконкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016