Поиск нормативного документа

  

Аб фінансаванні і рэстаўрацыі фрэскавага жывапісу Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі г.Мінска

Решения № 143 - 27 января 2005
Решение №143 от 27.01.2005 У мэтах выканання падпункта 6.1 Пратакола даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2004 г. № 36, дадзеных 21 кастрычніка 2004 г. у час сустрэчы Прэзідэнта з членамі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Рэспублікі Беларусь, улічваючы гісторыка-культурную значнасць манументальнага жывапісу, выяўленага ў працэсе навукова-даследчых работ па рэстаўрацыі Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, размешчанага на пл.Свабоды, 9 ў гістарычным цэнтры г.Мінска, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Даручыць КУП 'Мінская спадчына' (Трапашка У.М.) выкананне функцый заказчыка на правядзенне рэстаўрацыйных работ фрэскавага жывапісу гісторыка-культурнай каштоўнасці 'Архікафедральны касцел Найсвяцейшай Дзевы Марыі', размешчанай на пл.Свабоды, 9.

  2. Фінансаваму ўпраўленню Мінгарвыканкома (Кернажыцкі А.В.) выдзеліць КУП 'Мінская спадчына' за кошт рэзервовага фонду Мінгарсавета сродкі ў памеры 100 млн.руб. на правядзенне работ па рэстаўрацыі манументальнага фрэскавага жывапісу на названым аб'екце.

  3. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016