Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні агульнаадукацыйнай сярэдняй школе № 104 г. Мінска імя Р.Н. Мачульскага

Решения № 105 - 27 января 2005
Решение №105 от 27.01.2005 За вялікую і плённую работу па героіка-патрыятычнаму выхаванню вучняў, за стварэнне грамадскага музея памяці Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць агульнаадукацыйнай сярэдняй школе № 104 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага і надалей называць яе 'агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 104 імя Р.Н.Мачульскага'.

  2. Устанавіць на будынку агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 104 імя Р.Н. Мачульскага мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'Агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 104 носіць імя аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза Рамана Навумавіча Мачульскага'.

  3. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.) да 1 лютага 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на будынку.

  4. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 1 лютага 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.

  5. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 25 сакавіка 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 1 чэрвеня 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  6. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 5 чэрвеня 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  7. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  8. УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.) прыняць ў аператыўнае кіраванне мемарыяльную дошку памяці Р.Н.Мачульскага.

  9. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016