Поиск нормативного документа

  

Аб найменаваннi вулiц

Решения № 62 - 23 января 2003
     Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
     1. Новы праезд у квартале вулiц  Ульянаўскай - Чырвонаармейскай -
Кастрычнiцкай на  ўчастку  ад вулiцы Ленiна да развiлкi вулiц Смаленс-
кай - Аранскай - Партызанскага праспекта лiчыць працягам вулiцы Ленiна
i надалей называць яго "вулiца Ленiна".
     2. Новай вулiцы № 7 малапавярховай забудовы ў жылым раёне Вялiкая
Сляпянка прысвоiць  iмя  вядомага вучонага i грамадскага дзеяча Iгната
Дамейкi i надалей называць яе "вулiца iмя Iгната Дамейкi".
     3. Новай вулiцы № 8 малапавярховай забудовы ў жылым раёне Вялiкая
Сляпянка прысвоiць iмя вядомага беларускага асветнiка  Бранiслава  Та-
рашкевiча i надалей называць яе "вулiца iмя Бранiслава Тарашкевiча".
     4. Новай вулiцы № 9 малапавярховай забудовы ў жылым раёне Вялiкая
Сляпянка прысвоiць iмя беларускага паэта Паўлюка Труса i надалей назы-
ваць яе "вулiца iмя Паўлюка Труса".
     5. Дзяржаўнаму  унiтарнаму  прадпрыемству   "Галаўнае   вытворчае
ўпраўленне  жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкома" (Лук'яновiч Л.М.) вы-
рабiць аншлагi з назвамi вулiц на беларускай мове ў  строгай  адпавед-
насцi  па свайму зместу з дадзеным рашэннем,  а таксама нумарныя знакi
на дамы.
     6. Кантроль  за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намес-
нiка старшынi гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016