Поиск нормативного документа

  

Аб аднаўленні мемарыяльных дошак

Решения № 656 - 21 апреля 2005
Решение №656 от 21.04.2005 Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Аднавіць мемарыяльныя дошкі памяці ўдзельнікаў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, дзяржаўных дзеячаў з тэкстамі наступнага зместу:

    на доме № 1 па вул. Гая - 'Вуліца названа ў гонар савецкага ваеннага дзеяча, героя грамадзянскай вайны Гая Дзмітрыевіча Гая (1887-1937 гг.)';
    на доме № 2
    па вул. Пархоменкі
    - 'Вуліца названа ў гонар героя грамадзянскай вайны Аляксандра Якаўлевіча Пархоменкі (1886-1921 гг.)';
    на доме № 20
    па вул. Лесі Украінкі
    - 'Вуліца названа ў гонар выдатнай украінскай паэтэсы - рэвалюцыянеркі Лесі Украінкі (1871-1913 гг.), жыццёвая і творчая біяграфія якой звязана з Мінскам';
    на доме № 8
    па вул. Дразда
    - 'Улица названа в память о видном Минском подпольщике Николае Прокофьевиче Дрозде - непосредственном участнике операции по уничтожению фашистского гауляйтера Белоруссии В.Кубе. Н.П. Дрозд, его жена Елена Адамовна и дочь Регина в конце 1943 года, после зверских пыток, казнены гитлеровцами в Тростенецком лагере смерти';
    на доме № 1
    па вул. Карастаянавай
    - 'Улица названа именем славной дочери болгарского народа Лили Карастояновой, павшей смертью храбрых в боях с немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны на белорусской земле';
    на доме № 2
    па вул. Слуцкай
    - 'Улица названа именем видной революционер-ки, члена КПСС с 1902 г., участницы революционных событий 1905--1907 гг. в г. Минске и Великой Октябрьской социалистической революции в Петрограде Веры Климентьевны Слуцкой. Погибла 30 октября (12 ноября) 1917 г. при защите Петрограда';
    на доме № 8
    па вул. Чарвякова
    - 'Вуліца названа ў гонар былога Старшыні Цэнтральнага Выканаўчага камітэта Беларускай ССР Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова';
    на доме № 31 па
    вул. Інтэрнацыянальнай
    - 'У гэтым будынку з 1904 па 1971 гг. знаходзілася бібліятэка імя А.С. Пушкіна, якая адыграла значную ролю ў прапагандзе марксісцкіх ідэй. У 1905--1907 гг. яна з'яўлялася месцам сходак членаў Мінскай групы РСДРП і захоўвання нелегальнай літаратуры';
    на доме № 31
    па пр. Ф. Скарыны
    - 'При строительстве этого дома в июне 1952 года в фундамент здания были заложены кирпичи из легендарного дома Павлова города-героя Волгограда';
    на доме № 35
    па вул. Заслаўскай
    - 'В годы Великой Отечественной войны по ул. Заславской, 33 находился дом, в котором с августа 1941 года по сентябрь 1943 года размещалась конспиративная квартира Минского партийного подполья. Ее содержал рабочий - подпольщик Н.П. Дрозд - погиб в фашистском застенке';
    на доме № 16
    па вул. Гастэлы
    - 'В память о бессмертном подвиге Героя Советского Союза летчика Гастелло Николая Францевича названа эта улица';
    на доме № 32
    па вул. Хмялеўскага
    - 'Вуліца названа ў гонар актыўнага ўдзельніка Мінскага антыфашысцкага падполля, члена падпольнага гаркома КП(б)Б Хмялеўскага Канстанціна Іосіфавіча, які расстраляны фашысцкімі захопнікамі вясной 1943 года ў г. Мінску';
    на доме № 3, корп.1
    па вул. Рафіева
    - 'Вуліца названа ў гонар Героя Савецкага Саюза Рафіева Наджаф-кулі, сына азербайджанскага народа, які вызначыўся ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за вызваленне Беларусі ў 1944 годзе';
    на доме № 5
    па вул. Чыгуначнай
    - 'На гэтым заводзе ў 1941-1944 гг. пад кіраўніцтвам Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б дзейнічалі падпольныя групы. У іх складзе мужна змагаліся супраць фашысцкіх акупантаў савецкія патрыёты-падпольшчыкі';
    на доме № 2
    па вул. Смірнова
    - 'Улица названа именем Героя Советского Союза, гвардии рядового Юрия Васильевича Смирнова, зверски замученного фашистами, но оставшегося верным Родине и военной присяге';
    на доме № 1
    па вул. Шацько
    - 'Вуліца названа ў гонар кіраўніка падпольнай дыверсійнай групы на чыгуначным вузле станцыі Мінск Шацько Вікенція Данілавіча, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе';
    на доме № 14
    па 3-м Чыгуначным зав.
    - 'У гэтай школе з 1936 па 1940 гг. вучыўся Герой Савецкага Саюза, лётчык-выпрабавальнік Шабан Казімір Аркадзьевіч';
    на доме № 70, корп.2
    па вул.Зубачова
    - 'Улица названа именем одного из руководи-телей обороны Брестской крепости в годы Великой Отечественной войны Ивана Николаевича Зубачева';
    на доме № 1
    па вул. Фаміна
    - 'Улица названа именем одного из руководителей обороны Брестской крепости в 1941 году Ефима Моисеевича Фомина';
    на доме № 1
    па вул. Шаблоўскага
    - 'Улица названа именем одного из руководителей обороны Брестской крепости в 1941 году Владимира Васильевича Шабловского';
    на доме № 55
    па вул. Каліноўскага
    - 'Вуліца названа ў гонар Кастуся Каліноўскага (1838-1864), беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. супраць самадзяржаўя ў Беларусі і Літве';
    на доме № 12
    па вул. Весніна
    - 'Улица названа именем Героя Советского Союза, сержанта Николая Дмитриевича Веснина. Отличился при форсировании Западной Двины в Витебской области 25. 06.1944 г.';
    на доме № 103
    па вул. Сяліцкага
    - 'Улица названа именем Героя Советского Союза Николая Александровича Селицкого, командира танкового взвода, участника национально-революционной войны в Испании, погибшего в бою с фашистами под Мадридом 29 октября 1936 года';
    на доме № 1
    па вул. Катоўскага
    - 'Улица названа именем легендарного героя гражданской войны Григория Ивановича Котовского (1881--1925гг.)';
    на доме № 4
    па вул. Лазо
    - 'Улица названа именем легендарного героя гражданской войны Сергея Георгиевича Лазо (1894-1920 гг.)';
    на доме № 1
    па вул. Арджанікідзе
    - 'Улица названа именем революционера, советского, государственного и партийного деятеля Григория Константиновича Орджони-кидзе (1886-1937 гг.)';
    на доме № 1
    па вул. Амельянюка
    - 'Улица названа именем одного из организа-торов и руководителей Минского портийного подполья в годы Великой Отечественной войны, редактора первого номера подпольной газеты 'Звязда', Героя Советского Союза Владимира Степановича Омельянюка'.

  2. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 23 красавіка 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльных дошак.

  3. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 25 ліпеня 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльных дошак і да 1 кастрычніка 2005 г. вырабіць іх. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльных дошак ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  4. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 5 кастрычніка 2005 г. устанавіць мемарыяльныя дошкі.

  5. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльных дошак правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  6. УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.) прыняць ў гаспадарчае распараджэнне мемарыяльныя дошкі на дамах № 1 па вул. Гая; № 2 па вул. Пархоменкі; № 20 па вул. Лесі Украінкі; № 8 па вул. Дразда; № 1 па вул. Карастаянавай; № 2 па вул. Слуцкай; № 8 па вул. Чарвякова; № 31 па вул. Інтэрнацыянальнай; № 31 па пр. Ф. Скарыны; № 35 па вул. Заслаўскай; № 16 па вул. Гастэлы; УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Русак Л.Л.) - на дамах № 32 па вул. Хмялеўскага; № 3, корп. 1 па вул. Рафіева; № 5 па вул. Чыгуначнай; № 2 па вул. Смірнова; № 1 па вул. Шацько; № 14 па 3-м Чыгуначным зав.; УП 'ЖРЭА Кастрычніцкага раёна г. Мінска' (Сцяпанаў П.П.) - № 70, корп. 2 па вул. Зубачова; № 1 па вул. Фаміна; № 1 па вул. Шаблоўскага; УП 'ЖРЭА Першамайскага раёна г. Мінска' (Аўраменка А.С.) - № 1 па вул. Каліноўскага; УП 'ЖРЭА Заводскага раёна г. Мінска' (Севярын А.В.) - № 12 па вул. Весніна; № 103 па вул. Сяліцкага; № 1 па вул. Катоўскага; № 4 па вул. Лазо; № 1 па вул. Арджанікідзе; № 1 па вул. Амельянюка.

  7. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016