Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Героя Савецкага Саюза Кулагіна А.М.

Решения № 657 - 21 апреля 2005
Решение №657 от 21.04.2005 У мэтах увекавечання памяці Героя Савецкага Саюза Кулагіна Андрэя Міхайлавіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 80 па пр. Ф.Скарыны ў г. Мінску, дзе жыў Кулагін А.М., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'У гэтым доме жыў Герой Савецкага Саюза, лётчык-знішчальнік Андрэй Міхайлавіч Кулагін (4.10.1921-20.08.1980)'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.) да 30 красавіка 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 30 красавіка 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 25 чэрвеня 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 30 жніўня 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 4 верасня 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  7. УП 'ЖРЭА Першамайскага раёна г. Мінска'(Аўраменка А.С.) прыняць мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016