Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Героя Савецкага Саюза Волгіна В.Л.

Решения № 848 - 19 мая 2005
Решение №848 от 19.05.2005 У мэтах увекавечання памяці Героя Савецкага Саюза Волгіна Васіля Лявонцьевіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 69 па вул. Якуба Коласа ў г. Мінску, дзе жыў Волгін В.Л., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'У гэтым доме жыў Герой Савецкага Саюза генерал-майор авіяцыі Волгін Васіль Лявонцьевіч'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.) да 25 мая 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 25 мая 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 20 ліпеня 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 25 верасня 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 30 верасня 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  7. Замацаваць дошку за УП 'ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска' на праве гаспадарчага распараджэння.

  8. УП 'ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска' (Хамянок М.М.) прыняць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне.

  9. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016