Поиск нормативного документа

  

Аб узгадненнi хадайнiцтваў аб узнагароджаннi дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь

Решения № 769/-1 - 05 мая 2005
Решение №769_1 от 05.05.2005 У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь 'Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублiкi Беларусь' ад 18 мая 2004 г., Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. № 168 'Аб некаторых пытаннях узнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублiкi Беларусь' Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

узгаднiць хадайніцтвы:

працоўнага калектыву Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісу і настольнаму тэнісу аб прысваенні ганаровага звання 'Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь' Петкевіч Таццяне Рыгораўне, старшаму трэнеру па настольнаму тэнісу Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісу і настольнаму тэнісу, за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў рэспубліцы, падрыхтоўку спартсменаў высокага класу;

працоўнага калектыву сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 16 упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска аб прысваенні ганаровага звання 'Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь' Ладнюк Таццяне Васільеўне, настаўніку біялогіі сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 16 упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска, за шматгадовую плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, стварэнне аптымальных умоў для развіцця здольнасцей навучэнцаў, удасканаленне іх творчага патэнцыялу;

працоўнага калектыву дзяржаўнай установы 'Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі' Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб прысваенні ганаровага звання 'Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь' Протасу Іосіфу Ісаакавічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку клініка-эксперыментальнай лабараторыі хранічных нейраінфекцый дзяржаўнай установы 'Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі' Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, за вялікія заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне лячэбна-прафілактычнай дапамогі, падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых і практычных кадраў.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016