Поиск нормативного документа

  

Аб узгадненнi хадайнiцтва аб узнагароджаннi дзяржаўнай ўзнагародай Рэспублiкi Беларусь

Решения № 769/-2 - 05 мая 2005
Решение №769_2 от 05.05.2005 У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь 'Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублiкi Беларусь' ад 18 мая 2004 г., Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. № 168 'Аб некаторых пытаннях узнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублiкi Беларусь' Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

узгаднiць хадайніцтва працоўнага калектыву апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб узнагароджанні ордэнам Айчыны ІІ ступені Мясніковіча Міхаіла Уладзіміравіча, Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, за вялікі ўклад у арганізацыю і каардынаванне навуковых даследаванняў, укараненне ў вытворчасць вынікаў навукова-даследчай дзейнасці, павышэнне эфектыўнасці інавацыйнай дзейнасці, развіццё міжнародных навуковых сувязей, падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016