Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

Решения № 1075 - 23 июня 2005
Решение № 1075 от 23.06.2005 На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'Аб некаторых мерах па стабілізацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь' i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 года 'Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2005 год ' у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 400 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд - 200 рублёў за адну паездку;

    1.2. у аўтобусах з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд - 400 рублёў за адну паездку.
  2. Права ільготнага праезду на ўсіх відах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
  3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
  4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.
  5. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс' (Сасноўскі У.Г.):

    5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджа-вання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства 'Белсаюздрук', гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

    5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

    5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
  6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам 'Мiнсктранс' дагавораў.
  7. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 16 лістапада 2004 г. № 2279 'Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 181, 9/3797).
  8. Устанавіць, што тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску
  9. Кантроль за выкананнем сапращднага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
  10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2005 г.


Дадатак да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
23.06.2005 № 1075

Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання


п/п
Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
100% 50% 100% 50%
1 На АДЗІН від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 18000 9000 6320 3160
2 ЭКСПРЭСНЫ аўтобус 24000 12000 8420 4210
3 На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус) 24000 12000 8420 4210
4 НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) 28640 14320 10050 5020
 
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016