Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Героя Савецкага Саюза Малышава Ф.А.

Решения № 1112 - 04 июля 2005
Решение №1112 от 04.07.2005 У мэтах увекавечання памяці Героя Савецкага Саюза Малышава Фёдара Аляксеевіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме 51, корп. 1 па пр. Пераможцаў ў г. Мінску, дзе жыў Малышаў Ф.А., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'У гэтым доме жыў Герой Савецкага Саюза Малышаў Фёдар Аляксеевіч'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.) да 25 ліпеня 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме.

  3. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 25 жніўня 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 20 верасня 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 15 красавіка 2006 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 20 красавіка 2006 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  7. УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.) прыняць мемарыяльную дошку ў аператыўнае кіраванне.

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016