Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Гебелева М.Л.

Решения № 1323 - 29 июля 2005
Решение №1323 от 29.07.2005 У мэтах увекавечання памяці аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сакратара партыйнага падполля КП (б)Б у Мінскім гета Міхаіла Львовіча Гебелева Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць мемарыяльную дошку на доме № 1/15 па вул. М.Л. Гебелева (скрыжаванне вуліц М.Л. Гебелева і Калектарнай) з тэкстам наступнага зместу: 'Улица названа именем одного из организаторов и руководителей Минского антифашистского подполья в годы Великой Отечественной войны, секретаря партийного подполья КП(б)Б в Минском гетто Михаила Львовича Гебелева. Казнен гестаповцами 15 августа 1942 года'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.) да 10 жніўня 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме № 1/15 па вул. М.Л. Гебелева.

  3. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 10 жніўня 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 10 верасня 2005 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 12 кастрычніка 2005 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 15 кастрычніка 2005 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  6. Выдаткі на выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  7. УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Русак Л.Л.) прыняць мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне.

  8. Адміністрацыі Маскоўскага раёна (Дукор Я.М.) да 12 кастрычніка 2005 г. прыняць меры па прывядзенню ў належны стан вул. М.Л.Гебелева.

  9. Дзяржаўнаму унітарнаму прадпрыемству 'Галоўнае вытворчае ўпраўленне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкома' (Васільеў Б.А.) да 12 кастрычніка 2005 г. вырабіць аншлагі з назвай вуліцы на беларускай мове ў строгай адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 чэрвеня 2005 г. № 176 'О переименовании некоторых улиц, переулков и проспекта г. Минска'.

  10. Прасіць рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства 'Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру' (Дудко А.В.) да 12 кастрычніка 2005 г. упарадкаваць нумерацыю будынкаў па вул. М.Л.Гебелева.

  11. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016