Поиск нормативного документа

  

Аб рэстаўрацыі мемарыяльных дошак і знака

Решения № 1422 - 18 августа 2005
Решение №1422 от 18.08.2005 У сувязі з нездавальняючым станам мемарыяльных дошак памяці П.М. Машэрава, М.П. Дразда, І.Дз. Варвашэні і мемарыяльнага знака па вул. Іерусалімскай Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 20 верасня 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на рэстаўрацыю мемарыяльных дошак і знака.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Белагорцаў Р.І.) да 20 верасня 2005 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльных дошак і знака.

  3. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 20 снежня 2005 г. выканаць рэстаўрацыю мемарыяльных дошак і знака.

  4. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 30 снежня 2005 г. устанавіць мемарыяльныя дошкі і знак.

  5. Выдаткі на рэстаўрацыю і ўстаноўку мемарыяльных дошак і знака правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  6. УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Русак Л.Л.) прыняць у гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку памяці Н.П. Дразда і мемарыяльны знак па вул. Іерусалімскай; УП 'ЖРЭА Заводскага раёна г. Мінска' (Севярын А.В.) - мемарыяльную дошку памяці І.Дз. Варвашэні; УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.) - мемарыяльную дошку памяці П.М. Машэрава.

  7. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016