Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін

Решения № 2151 - 01 декабря 2005
Решение №2151 от 01.12.2005 На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' і ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 года 'О бюджете Республики Беларусь на 2005 год' у частцы пакрыцця затрат транспартных арганізацый, ажыццяўляючых перавозку пасажыраў і багажу аўтамабільным транспартам прыгарадных зносін, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзіць тарыфы за адзін кіламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:

    1.1. на звычайных маршрутах:  
    у аўтобусах агульнага тыпу - 69,0рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 71,8 рубля;
    1.2. на хуткасных маршрутах:  
    у аўтобусах агульнага тыпу - 89,6 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 93,2 рубля;
    1.3. на дадатковых рэйсах:  
    у аўтобусах агульнага тыпу - 93,0 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 96,8 рубля;
    1.4. на экспрэсных маршрутах:  
    у аўтобусах агульнага тыпу - 103,6 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 107,6 рубля.

  2. Устанавіць, што кошт праезду пасажыра разлічваецца памнажэннем тарыфу, названага ў пункце 1 гэтага рашэння, на адлегласць яго паездкі.

  3. Кошт білета на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін акругляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  4. Устанавіць тарыф за адзін кіламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:

    4.1. за кожнае маламернае месца багажу ў памеры 5,8 рубля;

    4.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу ў памеры 11,6 рубля;

    4.3. за кожнае буйнамернае месца багажу ў памеры 23,2 рубля.

  5. Устанавіць, што кошт правозу багажу разлічваецца памнажэннем тарыфу, названага ў пункце 4 гэтага рашэння, на адлегласць яго правозу і акругляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

  6. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс' (Сасноўскі У.Г.):

    6.1. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі і правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін;

    6.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін.

  7. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 8 верасня 2005 г. № 1617 'О тарифах на проезд пассажиров в автобусах регулярных маршрутов пригородного сообщения' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 147, 9/4471).

  8. Тарыфы на перавозку пасажыраў аўтобусамі рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх форм уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў.

  9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на першага намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Панцялея М. П.

  10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 7 снежня 2005 г.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016