Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

Решения № 2199 - 14 декабря 2005
Решение №2199 от 14.12.2005 На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 года 'О бюджете Республики Беларусь на 2005 год' у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 460 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 230 рублёў за адну паездку;

    1.2. у аўтобусах з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 400 рублёў за адну паездку.

  2. Права льготнага праезду на ўсіх відах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

  3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 40 рублёў да зацверджанага тарыфу.

  4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

  5. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс' (Сасноўскі У.Г.):

    5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства 'Белсаюздрук', гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

    5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

    5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.

  6. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

  7. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам 'Мiнсктранс' дагавораў.

  8. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 чэрвеня 2005 г. № 1075 'Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г.,
    № 113, 9/4257).

  9. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.

  10. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Панцялея М.П.

  11. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 20 снежня 2005 г.
Дадатак
да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
14.12.2005 № 2199


Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання


п/п
Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
100% 50% 100% 50%
1 На АДЗІН від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 19800 9900 6950 3470
2 ЭКСПРЭСНЫ аўтобус 26400 13200 9260 4630
3 На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус) 26400 13200 9260 4630
4 НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) 31500 15750 11050 5530
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016