Поиск нормативного документа

  

Аб рэстаўрацыі знака

Решения № 2183 - 01 декабря 2005
Решение №2183 от 01.12.2005 У сувязі з нездавальняючым станам мемарыяльнага знака, устаноўленага на месцы былога лагера смерці на скрыжаванні пр. Машэрава - вул. Куйбышава, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.) да 30 снежня 2005 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на рэстаўрацыю мемарыяльнага знака.

  2. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 1 красавіка 2006 г. выканаць рэстаўрацыю мемарыяльнага знака.

  3. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне' да 7 красавіка 2006 г. устанавіць мемарыяльны знак.

  4. Выдаткі на рэстаўрацыю і ўстаноўку мемарыяльнага знака правесці за кошт сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінскгарафармленне'.

  5. УП 'Рамаўтадар Савецкага раёна г. Мінска' (Чэрнік М.Я.) прыняць мемарыяльны знак у гаспадарчае распараджэнне.

  6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Пятрушына М.А.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016