Поиск нормативного документа

  

Аб рацыяналізацыі сеткі ўстаноў адукацыі г.Мінска на 2002/2003 навучальны год

Решения № 849 - 18 июня 2002
У мэтах удасканалення сеткі ўстаноў адукацыі. горада Мінска, павышэння якасці 
адукацыі, забеспячэння рэалізацыі правоў грамадзян на атрыманне 
рознаўзроўневай агульнаадукацыйнай і прафесійнай адукацыі Мінскі гарадскі 
выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Адкрыць з 1 верасня 2002 года новую сярэднюю агульнаадукацыйную школу ў 
квартале Малінаўка-9, прысвоіць ёй нумар 161. Вызначыць для навучэння ў 
школе-новабудоўлі № 161 англійскую замежную мову (з падрыхтоўчага класа).
2. Перайменаваць з 1 верасня 2002 года:
- сярэднюю агульнаадукацьійную школу № 23-у гімназію з беларуская мовай 
навучання № 23 (пр.Ф.Скарыны,45);
- сярэднюю агульнаадукацыиную школу № 74 з паглыбленым вывучэннем 
замежнай мовы - у гімназію № 74 (вул.Артылерыстаў,15);
- сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 50—у гімназію № 50 (вул.Кісялёва,9);
- сярэднюю агульнаадукацьіиную школу № 149 з эканамічным ухілам -у гімназію 
№ 149 (вул.Я.Маўра,10а);
- сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 174 з харэаграфічным, 
агульнаэстэтычным ухіламі - у гімназію № 174 (вул.Касманаўтаў,13).
3. Камітэту па адукацыі і справах моладзі Мінгарвыканкома (Ціцянкоў М.С.) 
сумесна э упраўленнямі адукацыі і па справах моладзі адміністрацый раёнаў 
правесці работу па фарміраванні сеткі школ усіх тыпаў у межах сродкаў фонду 
аплатьі працы, прадугледжанага каштарысамі расходаў.
4. Рэарганізаваць з 1 верасня 2002 года шляхам далучэння вучэбна-прафесійнага   
цэнтра   дэкаратыўна-прыкладнога   мастацтва   г.Мінска (вул.Я.Коласа.47а) да 
Мінскага ПТВ № 24 (вул.Сурганава,45) ва ўстанову адукацыі "Мінскае 
прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 24 будаўнікоў імя М.Кедышкі".
Размясціць установу "Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 24 будаўнікоў 
імя М.Кедышкі" у будынку па вул.Сурганава,45.
Перадаць з 1 верасня 2002 года ва ўстаноўленым парадку будынак па 
вул.Я.Коласа,47а у аператыўнае кіраванне адміністрацыі Савецкага раёна для
размяшчэння цэнтра пазашкольнай работы Савецкага раёна і музычнай школы № 16.
5. Рэарганізаваць з 1 верасня 2002 года Мінскае ПТВ № 25 (вул.Вакзальная,23) 
шляхам далучэння да навучальна-вытворчага камбіната Кастрычніцкага раёна 
(Брэсцкі завулак, 17а) ва ўстанову адукацыі "Цэнтр прафесійнаи адукацыі 
Кастрычніцкага раёна г.Мінска".
Размясціць установу ''Цэнтр прафесійнай адукацыі Кастрычніцкага раёна 
г.Мінска" у будынку па Брэсцкім завулку,17а.
Перадаць з 1 верасня 2002 года ва ўстаноўленым парадку будынак па Брэсцкім 
завулку,17а у аператьгўнае кіраванне камітэта па адукацьіі і справах моладзі 
Мінгарвыканкома.
6. Перайменаваць з 1 верасня 2002 года:
- установу адукацыі "Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча будаўнікоў імя 
В.Г.Каменскага" - у "Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў імя 
В.Г.Каменскага";
- установу адукацыі "Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча бытавога 
абслугоўвання насельніцтва" - у "Мінскі прафесійна-тэхнічньі каледж швейнай 
вытворчасці";
- установу адукацыі "Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча № 117 
машынабудавання" - у "Мінскі прафесійны ліцэй № 1 машынабудавання".
7. Прызнаць страціўшым сілу падпункт 2.1. рашэння гарвыканкома ад 3 снежня 
1998 г. № 1272.
8. Камітэту па адукацыі і справах моладзі Мінгарвыканкома (Ціцянкоў М.С.), 
адміністрацыі Цэнтральнага раёна (Папкоў А.І.) перапрафіляваць з 1 ліпеня 2002 
года санаторную школу-інтэрнат № 1 для дзяцей з захворваннямі астмьі ў школу-
інтэрнат № 1 для дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў 
(пас.Ждановічы).
9. Фінансаванне змен існуючай сеткі навучальных устаноў правесці за кошт 
сродкаў, прадугледжаных адміністрацыямі раёнаў на ўтрыманне ўстаноў 
адукацыі ў 2002 годзе.
10. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на старшыню камітэта па 
адукацыі і справах моладзі Мінгарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016