Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці акадэміка Сцепаненкі А.В.

Решения № 778 - 20 апреля 2006
З мэтай увекавечання памяці заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцепаненкі Аляксандра Васільевіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Дазволіць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўстанавіць за кошт уласных сродкаў мемарыяльную дошку на будынку Дзяржаўнай навуковай установы 'Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі' па вул. Акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 10 з тэкстам наступнага зместу:

    'В Физико-техническом институте Национальной академии наук Беларуси с 1992 по 2005 гг. работал заслуженный деятель науки и техники Беларуси, лауреат Государственной премии Беларуси академик Степаненко Александр Васильевич'.

  2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016