Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Андрэева А.Я.

Решения № 779 - 20 апреля 2006
У мэтах увекавечання памяці Героя Сацыялістычнай Працы Андрэева Анатоля Яўгенавіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 7 на вул. Я.Купалы ў г. Мінску, дзе жыў Андрэеў А.Я., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыў Герой Сацыялістычнай Працы, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Андрэеў Анатоль Яўгенавіч'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):

    2.1. да 30 красавіка 2006 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме;

    2.2. ва ўстаноўленым парадку заказаць дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' за кошт сродкаў, выдзеленых на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі.

  3. Дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.):

    3.1. да 30 красавіка 2006 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі ва ўстаноўленым парадку;

    3.2. да 30 снежня 2006 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 28 ліпеня 2006 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 26 снежня 2006 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. УП 'ЖРЭА Ленінскага раёна г. Мінска' (Дудко С.А.) прыняць мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне.

  6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016