Поиск нормативного документа

  

Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі памяці Папова А.С.

Решения № 781 - 20 апреля 2006
У сувязі з 55-годдзем з дня прысваення адной з вуліц г. Мінска імя выдатнага фізіка і вынаходніка першага ў свеце радыёпрыёмніка Аляксандра Сцяпанавіча Папова Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 31 на вул. А.С.Папова ў г. Мінску мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'Вуліца названа ў гонар выдатнага вучонага-фізіка і вынаходніка першага ў свеце радыёпрыёмніка Аляксандра Сцяпанавіча Папова.
    Дзень дэманстрацыі вынаходства - 7 мая штогод адзначаецца як Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):

    2.1. да 30 красавіка 2006 г. вызначыць канкрэтнае месца ўстаноўкі мемарыяльнай дошкі на доме;

    2.2. ва ўстаноўленым парадку заказаць дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' за кошт сродкаў, выдзеленых на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі.

  3. Дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.):

    3.1. да 30 красавіка 2006 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі ва ўстаноўленым парадку;

    3.2. да 28 снежня 2006г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 25 ліпеня 2006 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 24 снежня 2006 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Русак Л.Л.) прыняць мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне.

  6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016