Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

Решения № 1455 - 20 июля 2006
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 500 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 250 рублёў за адну паездку;

    1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг-гранічныя максімальныя ў памеры 860 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 430 рублёў за адну паездку.

  2. Права ільготнага праезду на ўсіх відах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

  3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку па поўнаму і льготнаму тарыфу вадзіцелямі ў гарадскім камунальным транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

  4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на пера-возку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

  5. Устанавіць, што білеты на адну паездку папярэдняга намінальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяці дзён са дня змянення тарыфаў.

  6. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання і гранічныя максімальныя тарыфы на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.

  7. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна зацвярджаюць:

    7.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;

    7.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг згодна з нарматыўнымі і парававымі дакументамі.

  8. Транспартнаму камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс' (Папянок Л.Т.):

    8.1. забяспечыць залічэнне намінальнага кошту білетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыцці білетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрміну іх дзеяння;

    8.2. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства 'Белсаюздрук', гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi і кандуктарамі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах;

    8.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

    8.4. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.

  9. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

  10. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам 'Мiнсктранс' дагавораў.

  11. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 14 снежня 2005 г. № 2199 'Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г.,
    № 198, 9/4731).

  12. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

  13. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыяльнага апублікавання.
Дадатак
да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
20.07.2006 № 1455

Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

п/п
Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
100% 50% 100% 50%
1. На АДЗІН від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 21520 10760 7550 3770
2. На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус) 28700 14350 10070 5030
3. НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) 34240 17120 12010 6000
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016