Поиск нормативного документа

  

Аб аднаўленні мемарыяльных дошак

Решения № 1214 - 22 июня 2006
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Аднавіць мемарыяльныя дошкі памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з тэкстамі наступнага зместу:

    на доме № 2
    па вул. Жудро
    - 'Улица названа именем активного участника Минского партийного подполья в годы Великой Отечественной войны Василия Степановича Жудро';
    па доме № 14/2
    на вул. Цімашэнкі
    - 'Улица названа именем Семена Константиновича Тимошенко, видного советского военачальника, командующего войсками Белорусского военного округа, дважды Героя Советского Союза, Маршала Советского Союза'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.) ва ўстаноўленым парадку заказаць дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' за кошт сродкаў, выдзеленых на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльных дошак.

  3. Дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.):

    3.1. да 30 чэрвеня 2006 г. аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльных дошак ва ўстаноўленым парадку;

    3.2. да 8 сакавіка 2007 г. устанавіць мемарыяльныя дошкі.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 30 верасня 2006 г. распрацаваць праект мемарыяльных дошак і да 5 сакавіка 2007 г. вырабіць іх. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльных дошак ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. УП 'ЖРЭА № 1 Фрунзенскага раёна г. Мінска' (Шашок Т.В.) прыняць у гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку на доме № 2 па вул. Цімашэнкі, УП 'ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна г. Мінска' (Новікаў А.Н.) - мемарыяльную дошку на доме № 14/2 па вул. Жудро.

  6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016