Поиск нормативного документа

  

Аб аднаўленні мемарыяльнай дошкі

Решения № 1720 - 24 августа 2006
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Аднавіць на доме № 1 па пр. Машэрава мемарыяльную дошку памяці партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы П.М.Машэрава з тэкстам наступнага зместу: 'Проспект назван именем видного партийного и государственного деятеля Беларуси, Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда Петра Мироновича Машерова'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.) ва ўстаноўленым парадку заказаць дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' за кошт сродкаў, выдзеленных на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі.

  3. Дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.):

    3.1. да 25 верасня 2006 г. ва ўстаноўленым парадку аформіць заказ на мастацкім унітарным прадпрыемстве 'Скульптурны камбінат' на выраб мемарыяльнай дошкі;

    3.2. да 30 красавіка 2007 г. устанавіць мемарыяльную дошку.

  4. Мастацкаму унітарнаму прадпрыемству 'Скульптурны камбінат' (Дранец А.В.) да 30 снежня 2006 г. распрацаваць праект мемарыяльнай дошкі і да 25 красавіка 2007 г. вырабіць яе. Архітэктурна-мастацкае рашэнне мемарыяльнай дошкі ўзгадніць з Дзяржаўным мастацка-экспертным саветам па творах манументальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.) прыняць у гаспадарчае распараджэнне мемарыяльную дошку памяці П.М.Машэрава.

  6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016