Поиск нормативного документа

  

Аб вырабе і ўстаноўцы мемарыяльных дошак у г. Мінску памяці выдатных дзеячаў культуры Беларусі

Решения № 1854 - 14 сентября 2006
У мэтах увекавечання памяці выдатных дзеячаў культуры Беларусі Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць у 2006 годзе на доме № 7 па вул. Я.Купалы ў г. Мінску, дзе жыла народная артыстка СССР Клімава Аляксандра Іванаўна, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыла народная артыстка СССР Аляксандра Іванаўна Клімава'.

  2. Устанавіць у 2006 годзе на доме № 39 па пр. Незалежнасці , дзе жыў народны артыст СССР і БССР Саўчанка Аркадзій Маркавіч, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыў народны артыст СССР і БССР Аркадзій Маркавіч Саўчанка'.

  3. Устанавіць у 2007 годзе на доме № 28 па пр. Незалежнасці, дзе жыў драматург Губарэвіч Канстанцін Лявонцьевіч, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыў заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР, драматург Канстанцін Лявонцьевіч Губарэвіч'.

  4. Устанавіць у 2007 годзе на доме № 9 па вул. Раманаўская слабада, дзе жыў народны артыст БССР Сідараў Юрый Уладзіміравіч, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыў народны артыст БССР Юрый Уладзіміравіч Сідараў'.

  5. Устанавіць у 2007 годзе на доме № 26 па вул. Валадарскага, дзе жыў заснавальнік беларускага мастацтвазнаўства Шчакаціхін Мікалай Мікалаевіч, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме ў 1922-1930 гг. жыў Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін, вучоны, педагог, заснавальнік беларускага мастацтвазнаўства'.

  6. Устанавіць у 2007 годзе на доме № 25 па вул. Якуба Коласа, дзе жыў народны мастак БССР Волкаў Валянцін Віктаравіч, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыў народны мастак БССР, прафесар Валянцін Віктаравіч Волкаў'.

  7. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):

    7.1. да 25 верасня 2006 г. вызначыць канкрэтныя месцы ўстаноўкі мемарыяльных дошак на дамах;

    7.2. ва ўстаноўленым парадку заказаць дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' устаноўку мемарыяльных дошак за кошт сродкаў, выдзеленых на бягучае ўтрыманне горада.

  8. Дзяржаўнай установе 'Мінскгарафармленне' (Ваганаў В.В.)
    да 10 лістапада 2006 г. устанавіць мемарыяльную дошку памяці Клімавай А.І.;
    да 30 верасня 2006 г. - мемарыяльную дошку памяці Саўчанкі А.М.;
    да 1 сакавіка 2007 г. - мемарыяльную дошку памяці Губарэвіча К.Л .;
    да 1 красавіка 2007 г. - мемарыяльную дошку памяці Сідарава Ю.У.;
    да 1 кастрычніка 2007 г. - мемарыяльную дошку памяці Шчакаціхіна М.М.

  9. УП 'ЖРЭА Ленінскага раёна г. Мінска' (Дудко С.А.) прыняць у гаспадарчае распараджэнне мемарыяльныя дошкі памяці Клімавай А.І., Шчакаціхіна М.М., Губарэвіча К.Л.; УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Кудрэвіч І.А.) - мемарыяльную дошку памяці Сідарава Ю.У.; УП 'ЖРЭА Партызанскага раёна г. Мінска' (Сідарэнка А.А.) - мемарыяльную дошку памяці Саўчанкі А.М.; УП 'ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска' (Хамянок М.М.) - мемарыяльную дошку памяці Волкава В.В.

  10. Прыняць да ведама, што фінансаванне выдаткаў па праектаванню і вырабу мемарыяльных дошак ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных рэспубліканскім бюджэтам на цэнтралізаваныя мерапрыемствы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, выдаткі па ўстаноўцы і ўрачыстаму адкрыццю - за кошт сродкаў гарвыканкома.

  11. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016