Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на праезд пасажыраў і правоз багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін

Решения № 2359 - 22 ноября 2006
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін у памеры:

    1.1. на звычайных маршрутах:

      у аўтобусах агульнага тыпу - 80,0 рубля;

      у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 83,2 рубля;

    1.2. на хуткасных маршрутах:

      у аўтобусах агульнага тыпу -104,0 рубля;

      у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі -108,2 рубля;

    1.3. на дадатковых рэйсах:

      у аўтобусах агульнага тыпу -108,0 рубля;

      у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі -112,4 рубля;

    1.4. на экспрэсных маршрутах:

      у аўтобусах агульнага тыпу - -120,0 рубля;

      у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі -124,8 рубля.

  2. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:

    2.1. за кожнае маламернае месца багажу ў памеры 6,8 рубля;

    2.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу ў памеры 13,6 рубля;

    2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу ў памеры 27,2 рубля.

  3. Плата за праезд пасажыра і правоз багажу разлічваецца памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкі і акругляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

  4. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс' (Папянок Л.Т.):

    4.1. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі і правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін;

    4.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін.

  5. Юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам прыгарадных зносін, ўстанаўліваюць пэўны ўзровень тарыфаў на перавозкі пасажыраў і правоз багажу з улікам попыту і кан'юнктуры рынку, якія не перавышаюць устаноўленых дадзеным рашеннем.

  6. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 1 снежня 2005 г. № 2151 'Аб тарыфах на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 198, 9/4663).

  7. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вырко Г.Я.

  8. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 27 лістапада 2006 г.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016