Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска

Решения 24-го созыва № 274/22/24 - 22 декабря 2006
ЗАРЕГИСТРИРОВАНО
В Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь
9 января 2007 г. № 9/5980

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. '0б административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь' Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Новай вуліцы № 4 у квартале малапавярховай забудовы ў раёне Цнянскага водасховішча ў г. Мінску прысвоіць найменаванне Лучайская і надалей называць яе 'вуліца Лучайская (улица Лучайская)'.

  2. Безназоўнаму скверу на рагу вуліц Кісялёва і Старавіленскай прысвоіць назву 'Сцяпанаўскі сад' і надалей называць яго 'Сцяпанаўскі сад (Степановский сад)'.

  3. Безназоўнаму скверу на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай прысвоіць назву 'Старажоўскі сквер' і надалей называць яго 'Старажоўскі сквер (Сторожевский сквер)'.

  4. Безназоўнаму скверу на рагу вуліц Варанянскага і Ляўкова прысвоіць назву 'сквер Сенажаны' (назва раёна ў XIX ст.) і надалей называць яго 'сквер Сенажаны (сквер Сеножаны)'.

  5. Безназоўнаму скверу ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы паміж вуліцамі Судмаліса, Планёрнай, Партызанскім праспектам і завулкам Клумава прысвоіць назву 'Антонаўскі парк' і надалей называць яго 'Антонаўскі парк (Антоновский парк)'.

  6. Безназоўнаму скверу паміж вуліцамі Ленінградскай, Свярдлова і Кірава прысвоіць назву 'Міхайлаўскi сквер' і надалей называць яго 'Міхайлаўскі сквер (Михайловский сквер)'.

  7. Безназоўнаму парку паміж вуліцамі Прытыцкага, Глебкі і Матусевіча прысвоіць назву парк Цівалі і надалей называць яго 'парк Цівалі (парк Тиволи)'.

  8. Безназоўнай пляцоўцы паміж вуліцай Чарвякова і Старавіленскім трактам прысвоіць назву Пярэспенскі сквер і надалей называць яе 'Пярэспенскі сквер (Переспенский сквер)'.

  9. У мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска:

    • мікрараёну, які праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Мінск-Брэст (будаўнічая назва - 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы (Брилевичи)';

    • мікрараёну, які праектуецца ў раёне былога ваеннага гарадка за Уруччам на праспекце Незалежнасці (будаўнічая назва - мікрараён 'Усходні') прысвоіць назву мікрараён 'Вялікі лес' і надалей называць яго 'мікрараён Вялікі лес (Великий лес)';

    • мікрараёну, які праектуецца ў раёне праспекта Пераможцаў (будаўнічая назва - мікрараён Лябяжы), прысвоіць назву мікрараён Ржавец і надалей называць яго 'мікрараён Ржавец (Ржавец)';

    • мікрараёну, які праектуецца ў раёне паміж вуліцамі Калеснікава, Матусевіча і праездам Масюкоўшчына (будаўнічая назва - мікрараён Масюкоўшчына-3,4,5) прысвоіць назву мікрараён Дамброўка існаваў і надалей называць яго 'мікрараён Дамброўка (Домбровка)'.

  10. Даручыць камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома пры падрыхтоўцы праектаў забудовы новых мікрараёнаў і сквераў прысваенне іх назваў выносіць на разгледжаннеКамісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска.

  11. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Чарнавусаву В.Р. і пастаянную камісію Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016