Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Дубоўскага К.М.

Решения № 1032 - 10 мая 2007
У мэтах увекавечання памяці Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Дубоўскага Канстанціна Мікалаевіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 24 на вул. Нававіленскай ў г. Мінску, дзе жыў Дубоўскі К.М., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыў Герой Сацыялістычнай Працы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Дубоўскі Канстанцін Мікалаевіч'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):

    2.1. ва ўстаноўленым парадку заказаць за кошт сродкаў бюджэту г. Мінска, прадугледжаных на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння;

    2.2. пасля выканання работ, названых у падпункце 2.1 сапраўднага пункта, перадаць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае распараджэнне УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.).

  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016