Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні назваў новым вуліцам г. Мінска і перайменаванні вуліцы Свабода

Решения 25-го созыва № 58/4/25 - 29 июня 2007
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.05.1998 'Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь', праектамі плана забудовы мікрараёнаў Брылевічы-1,2,3 (Дружба-1,2,3) у межах пр. Дзяржынскага - МКАД-чыгуначнай дарогі-Лошыцкай воднай сістэмы і мікрараёнаў Дамброўка -3,4,5 (Масюкоўшчына-3,4,5) Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Праектуемай вуліцы № 2 на ўчастку ад пр.Дзяржынскага да праектуемай вуліцы № 4 надаць імя беларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота і называць яе надалей 'вуліца Яна Чачота'.

  2. Праектуемай вуліцы № 3 на ўчастку ад праектуемай вуліцы № 2 да вул. Сямашкі надаць назву Каралінская і надалей называць яе 'вуліца Каралінская'.

  3. Праектуемай вуліцы № 4 на ўчастку ад пр.Дзяржынскага да вул. 4-е Кальцо надаць імя піяніста, кампазітара і мастака Напалеона Орды і надалей называць яе 'вуліца Напалеона Орды'.

  4. Праектуемай вуліцы № 5 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да мікрараёна Брылевічы-2 надаць імя ўраджэнца Мінска, польскага культурнага дзеяча Ежы Гедройца і надалей называць яе 'вуліца Ежы Гедройца'.

  5. Праектаванай вуліцы № 1 у мікрараёнах Дамброўка-3,4,5 (Масюкоўшчына-3,4,5) надаць імя беларускага акцёра, мастака, тэатральнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускага тэатра, народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка і надалей называць яе 'вуліца Уладзіслава Галубка'.

  6. Праектаванай вуліцы № 2 у мікрараёнах Дамброўка-3,4,5 (Масюкоўшчына-3,4,5) надаць імя беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста СССР і БССР, прафесара Іосіфа Жыновіча і надалей называць яе 'вуліца Іосіфа Жыновіча'.

  7. Праектаванай вуліцы № 3 у мікрараёнах Дамброўка-3,4,5 (Масюкоўшчына-3,4,5) надаць імя беларускага гісторыка, грамадскага дзеяча, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага і надалей называць яе 'вуліца Усевалада Ігнатоўскага'.

  8. Праектаванай вуліцы № 4 у мікрараёнах Дамброўка-3,4,5 (Масюкоўшчына-3,4,5) надаць імя беларускага паэта Алеся Гаруна і надалей называць яе 'вуліца Алеся Гаруна'.

  9. Праектаванай вуліцы № 5 у мікрараёнах Дамброўка-3,4,5 (Масюкоўшчына-3,4,5) надаць імя вядомых дзеячоў культуры і мастацтва Беларусі сям'і Мікалая і Алены Аладавых і надалей называць яе 'вуліца Аладавых'.

  10. Вуліцу Свабоды ў мікраёне Усход, якая мае аднолькавую назву з плошчай Свабоды, перайменаваць у вуліцу імя курсанта Дзмітрыя Гвішыані і надалей называць яе 'вуліца курсанта Гвішыані'.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016