Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

Решения № 1911 - 23 августа 2007
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 600 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 300 рублёў за адну паездку;

    1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг - гранічныя максімальныя ў памеры 900 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 450 рублёў за адну паездку.

  2. Права ільготнага праезду на ўсіх відах гарадскога транспарта агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

  3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку па поўнаму і льготнаму тарыфу вадзіцелямі ў гарадскім камунальным транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

  4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

  5. Устанавіць, што білеты на адну паездку папярэдняга намінальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяці дзён са дня змянення тарыфаў.

  6. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання і гранічныя максімальныя тарыфы на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.

  7. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна зацвярджаюць:

    7.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;

    7.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг адпаведна нарматыўным прававым дакументам.

  8. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс' (Папянок Л.Т.):

    8.1. забяспечыць залічэнне намінальнага кошту білетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыцці білетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрміна іх дзеяння;

    8.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання;

    8.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

    8.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства 'Белсаюздрук', рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі 'Белпошта', сетку ўласных кіёскаў па распаўсюджванню білетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi і кандуктарамі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

  9. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам 'Мiнсктранс' дагавораў.

  10. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

  11. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на чатыры віды транспарта (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў.

  12. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з даплатай ў памеры дзеючага тарыфу.

  13. Сумяшчальны з метро праязны білет на папяровым носьбіце сапраўдны толькі пры наяўнасці пластыкавай карты з магнітнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

  14. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20 ліпеня 2006 г. № 1455 'Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 115, 9/5290).

  15. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вырко Г.Я.

  16. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыяльнага апублікавання.
Дадатак
да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
23.08.2007 г. № 1911

Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў
на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам
агульнага карыстання


п/п
Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
100% 50% 100% 50%
1. На АДЗІН від транспарта (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 23670 11840 8300 4150
2. Аўтобус экспрэс 31570 15780 11080 5530
3. На ДВА віды транспарта (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус) 31570 15780 11080 5530
4. На ДВА віды транспартасумешчаныя з метро (аўтобус-метро, тралейбус-метро, трамвай-метро) 31570 - 11080 -
5. НА ТРЫ віды транспарта (аўтобус-тралейбус-трамвай) 37660 18830 13210 6600
6. На ТРЫ віды транспарта сумешчаныя з метро (аўтобус-тралейбус-метро, аўтобус-трам-вай-метро, трамвай-тралейбус-метро)

37660

- 13210 -
7. На ЧАТЫРЫ віды транспарта (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) 42610 - 14950 -
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016