Поиск нормативного документа

  

Аб аднаўленні мемарыяльнай дошкі памяці І.В.Панфілава

Решения № 1660 - 26 июля 2007
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Аднавіць мемарыяльную дошку памяці ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Панфілава І.В. на доме № 1/26 па вул. Панфілава з тэкстам наступнага зместу: 'Улица названа именем Героя Советского Союза, генерал-майора Панфилова Ивана Васильевича. В Великую Отечественную войну отличился при разгроме немецко-фашистских войск под Москвой'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):

    2.1. ва ўстаноўленым парадку заказаць за кошт сродкаў бюджэту г. Мінска, прадугледжаных на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння;

    2.2. пасля выканання работ, названых у падпункце 2.1 сапраўднага пункта, перадаць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае веданне УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Кудрэвіч І.А.).

  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016