Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Глебава М.М.

Решения № 1659 - 26 июля 2007
У мэтах увекавечання памяці Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Глебава Міхаіла Максімавіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 9 па вул. Раманаўская слабада ў г. Мінску, дзе жыў Глебаў М.М., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: 'У гэтым доме з 1975 па 2001 гг. жыў Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лётчык Глебаў Міхаіл Максімавіч'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.):

    2.1. ва ўстаноўленым парадку заказаць за кошт сродкаў бюджэту г. Мінска, прадугледжаных на бягучае ўтрыманне горада, выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння;

    2.2. пасля выканання работ, названых у падпункце 2.1 сапраўднага пункта, перадаць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае веданне УП 'ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска' (Кудрэвіч І.А.).

  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016