Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці курсанта Дзмітрыя Гвішыані

Решения № 2557 - 01 ноября 2007
У мэтах увекавечання памяці курсанта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна «За асабістую мужнасць» Дзмітрыя Гвішыані Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць мемарыяльную дошку на вуліцы, якая носіць імя курсанта Гвішыані, з тэкстам наступнага зместу: «Вуліца названа ў гонар курсанта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, кавалера ордэна «За асабістую мужнасць» Дзмітрыя Гвішыані».

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.) ва ўстаноўленым парадку заказаць выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння.

  3. УП «ЖРЭА Першамайскага раёна г. Мінска» (Бітус М.К.) прыняць мемарыяльную дошку ў гаспадарчае веданне.

  4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016