Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Пятрова М.У.

Решения № 2558 - 01 ноября 2007
У мэтах увекавечання памяці народнага артыста Беларусі Пятрова Міхаіла Уладзіміравіча Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 3, корп. 1 на вул. Русіянава ў г. Мінску, дзе жыў Пятроў М.У., мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу: «У гэтым доме жыў народны артыст Беларусі Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў».

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.) ва ўстаноўленым парадку заказаць выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння.

  3. УП «ЖРЭА Першамайскага раёна г. Мінска» (Бітус М.К.) прыняць мемарыяльную дошку ў гаспадарчае веданне.

  4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016