Поиск нормативного документа

  

Аб увекавечанні памяці Янкі Брыля

Решения № 2808 - 22 ноября 2007
У мэтах увекавечання памяці народнага пісьменніка Беларусі, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій Беларусі Янкі Брыля Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Устанавіць на доме № 78 на пр. Машэрава ў г. Мінску, дзе жыў Янка Брыль, мемарыяльную дошку з тэкстам наступнага зместу:

    'У гэтым доме жыў народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль'.

  2. Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома (Нікіцін В.Дз.) ва ўстаноўленым парадку заказаць выраб і ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага рашэння.

  3. УП 'ЖРЭА Цэнтральнага раёна г. Мінска' (Валошын В.М.) прыняць ва ўстаноўленым парадку мемарыяльную дошку ў гаспадарчае веданне.

  4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні гарвыканкома Ціцянкова М.С.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016