Поиск нормативного документа

  

Аб унясенні змяненняў у рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. №1911

Решения № 2657 - 15 ноября 2007
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Унесці ў рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1911 'Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 215, 9/10113) наступныя змяненні:

    1.1. у пункце 1:

    1.1.1. у падпункце 1.1 ', а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 300 рублёў за адну паездку;' выключыць;

    1.1.2. у падпункце 1.2 ', а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, - 450 рублёў за адну паездку.' выключыць;

    1.2. пункт 2 выключыць;

    1.3. дадатак да рашэння выкласці ў наступнай рэдакцыі:

    'Дадатак
    да рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
    23.08.2007 № 1911
    (у рэдакцыі рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
    15.11.2007 № 2657)

    Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку
    пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання
    № п/п Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
    1. На АДЗІН від транспарта (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 23670 8300
    2. Аўтобус экспрэс 31570 11080
    3. На ДВА віды транспарта (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус, аўтобус-метро, тралейбус-метро, трамвай-метро) 31570 11080
    4. НА ТРЫ віды транспарта (аўтобус-тралейбус-трамвай, аўтобус-тралейбус-метро, аўтобус-трамвай-метро, трамвай-тралейбус-метро) 37660 13210
    5. На ЧАТЫРЫ віды транспарта (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) 42610 14950

  2. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вырко Г.Я.

  3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 17 снежня 2007г.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016