Поиск нормативного документа

  

Аб правядзенні фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е'

Решения № 772 - 10 апреля 2008
У мэтах далейшага развіцця народнай творчасці, адраджэння нацыянальных традыцый, развіцця творчых здольнасцей насельніцтва, арганізацыі вольнага часу жыхароў горада Мінска, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Правесці ў 2008-2009 гадах у горадзе Мінску фестываль народнай творчасці 'Сузор'е'.

  2. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е' (дадаецца).

  3. Фінансавае забеспячэнне і арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы і правядзенню I і II этапаў фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е' ускласці на адміністрацыі раёнаў горада Мінска, III і IV этапаў, канцэртаў адкрыцця і закрыцця фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е'- на ўпраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

  4. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 кастрычніка 2003 г. № 1865 'Аб правядзенні фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е' (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 132, 9/3017).

  5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па кірунку дзейнасці.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
10.04.2008 № 772

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е'
  1. Інструкцыя аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е' распрацавана ў сувязі з правядзеннем гарадскога фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е' (далей - фестываль), прысвечанага 65-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і вызначае мэты і задачы фестывалю, парадак, умовы яго правядзення, падвядзення вынікаў і заахвочвання ўдзельнікаў фестывалю.

  2. Фестываль праводзіцца ў мэтах:

    павышэння сацыяльнай ролі і ідэйна-мастацкага ўзроўню народнай творчасці, яе ўплыву на развіццё грамадскай і працоўнай актыўнасці насельніцтва горада Мінска (далей - г. Мінск);

    шырокага далучэння працоўных, служачых, моладзі, падлеткаў, дзяцей да заняткаў народным мастацтвам;

    развіцця ў працоўных калектывах, навучальных, культурна-асветных і пазашкольных установах, самадзейных калектывах розных відаў і жанраў народнага мастацтва, гурткоў, студый, майстэрняў;

    удасканальвання сістэмы і абагачэння форм эстэтычнага і мастацкага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, студэнцкай і працоўнай моладзі;

    арганізацыі вольнага часу жыхароў г. Мінска;

    абагачэння рэпертуару аматарскіх калектываў творамі высокага ўзроўню народнага мастацтва, беларускіх аўтараў, лепшымі ўзорамі айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;

    павышэння ўзроўню выканаўчага майстэрства і сцэнічнай культуры калектываў народнай творчасці;

    стварэння спрыяльных умоў для развіцця творчай дзейнасці ў самадзейных мастацкіх калектывах, супрацоўніцтва майстроў прафесійнага і аматарскага мастацтва;

    падтрымкі творча адораных выканаўцаў, кампазітараў, балетмайстраў, хормайстраў, рэжысёраў і іншых майстроў самадзейнага мастацтва;

    папулярызацыі лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, відэа, фота і іншых відаў і жанраў нацыянальнага мастацтва.

  3. Фестываль праводзіцца ў г. Мінску з мая 2008 г. па снежань 2009 г. ў чатыры этапы на падставе каляндарнага плана асноўных мерапрыемстваў фестывалю згодна з дадаткам.

  4. У межах фестывалю па асобнаму плану праводзяцца традыцыйныя фестывалі і святы 'Не старэюць душой ветэраны', 'Яднанне', 'Белая Русь', 'Мінскі гармонік' і іншыя.

  5. У І і ІІ этапах фестывалю прымаюць удзел калектывы і асобныя выканаўцы арганізацый, клубных, навучальных, пазашкольных устаноў, агульнаадукацыйных і музычных школ, якія не маюць наймення 'народны' і 'узорны'. Калектывы спецыяльных вышэйшых навучальных устаноў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў удзел у І і ІІ этапах фестывалю не прымаюць.

  6. Удзел народных, узорных калектываў г. Мінска ў III этапе фестывалю разглядаецца як пацвярджэнне наймення 'народны', 'узорны' згодна з пунктам 13 Палажэння аб народным (узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Міністрам культуры Рэспубліцы Беларусь 5 мая 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 44, 8/373), пры ўмове абнаўлення рэпертуару калектываў ва ўстаноўленым парадку. Па выніках прагляду калектывам выдаецца пасведчанне аб пацвярджэнні гэтага наймення.

  7. Народныя і ўзорныя калектывы прадстаўляюць праграмы выступленняў:

    акадэмічныя хары і ансамблі - на 30 хвілін (не менш за 5 твораў без суправаджэння);

    хары і ансамблі народнай песні, фальклорныя калектывы, хары ветэранаў, дзіцячыя хары - на 30 хвілін (не менш за 3 творы без суправаджэння);

    ансамблі песні, музыкі і танца - на 30 хвілін (1 твор без суправаджэння);

    харэаграфічныя ансамблі - на 40 хвілін;

    аркестры - на 40 хвілін (5 твораў з суправаджэннем салістаў);

    тэатры - шматактны спектакль;

    тэатры малых формаў - праграму на 45 хвілін;

    дзіцячыя тэатры - спектакль на 50 хвілін;

    выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладная творчасць - выставы.

  8. Конкурсныя выступленні праходзяць публічна згодна з каляндарным планам. Парадак выступлення вызначаецца жараб'ёўкай.

  9. У рэпертуар калектываў уключаюцца лепшыя творы айчыннай і замежнай класікі, сучасных аўтараў. Калектывам, якія маюць найменне 'народны', 'узорны', дазваляецца прыцягваць да ўдзелу ў фестывалі выканаўцаў-прафесіяналаў выключна ў якасці салістаў, у ацэнку калектыву ўключаецца толькі суправаджэнне. Выкарыстанне плюсавых фанаграм для хароў і вакальных ансамбляў забараняецца.

  10. Для прагляду конкурсных праграм ствараецца журы (па жанрах), якое падводзіць вынікі фестывалю і прапаноўвае кандыдатуры яго ўдзельнікаў да заахвочвання. Рашэнне журы канчатковае і перагляду не падлягае.

  11. Пры ацэнцы выступленняў журы ўлічвае:

    узровень выканаўчага майстэрства;

    складанасць рэпертуару;

    сцэнічнасць;

    рэжысуру нумароў і праграм;

    музычнае суправаджэнне;

    выкананне ўмоў конкурсу;

    канцэртную і грамадскую дзейнасць калектыву.

  12. Пры ацэнцы выстаў журы ўлічвае:

    экспазіцыйна-тэматычнае рашэнне;

    ужыванне новых тэхнік і тэхналогій;

    адраджэнне і развіццё беларускіх нацыянальных рамёстваў;

    мастацкі ўзровень выставачных твораў;

    тэхнічныя магчымасці і ўжыванне прыроднага матэрыялу;

    спалучэнне элементаў традыцыйнай творчасці з культурай гарадскога асяроддзя;

    узровень вучэбна-творчай і выхаваўчай работы;

    выставачную і грамадска-карысную дзейнасць.

  13. Па выніках I этапа фестывалю лепшыя калектывы, асобныя выканаўцы, кіраўнікі калектываў узнагароджваюцца адміністрацыямі раёнаў г. Мінска.

  14. Лепшыя калектывы II этапа фестывалю, асобныя выканаўцы (II этап) узнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў, каштоўнымі прызамі паводле рашэння гарадскога журы за кошт сродкаў, прадугледжаных на правядзенне фестывалю дзяржаўнай установай 'Мінскканцэрт'.

  15. Па выніках конкурсу народныя, узорныя калектывы паводле рашэння журы ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў I, II, III ступеняў, а іх кіраўнікі - каштоўнымі прызамі.

  16. Дзяржаўныя, грамадскія арганізацыі, творчыя саюзы маюць права ўстанаўліваць спецыяльныя прызы для ўдзельнікаў фестывалю.

  17. Пераможцы фестывалю рэкамендуюцца для ўдзелу ў заключным канцэрце фестывалю, у рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах.

Дадатак
да Інструкцыі аб парадку правядзення фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е'

Каляндарны план асноўных мерапрыемстваў фестывалю народнай творчасці 'Сузор'е'
І этап - агляды, конкурсы калектываў народнай творчасці і асобных выканаўцаў, выставы студый выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў раёнах горада Мінска.
  Май - кастрычнік 2008 г.
ІІ этап - Дні народнай творчасці, справаздачныя канцэрты, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў раёнах горада Мінска.
  Лістапад - снежань2008 г.
Заключныя канцэрты Дзён народнай творчасці раёнаў г. Мінска
  Заводскі раён - 6 снежня
  Кастрычніцкі раён - 21 снежня
  Ленінскі раён - 22 лістапада
  Маскоўскі раён - 7 снежня
  Партызанскі раён - 29 лістапада
  Першамайскі раён - 30 лістапада
  Савецкі раён - 15 лістапада
  Фрунзенскі раён - 14 снежня
  Цэнтральны раён - 13 снежня
  Працягласць канцэрта - 1,5 - 2 гадзіны.
ІІІ этап - агляды-конкурсы, выставы калектываў народнай творчасці на пацвярджэнне ганаровага наймення народны, узорны:
  Студзень - май 2009 г.
Конкурс аркестраў, інструментальных ансамбляў 'Камертон'
  15 лютага, 21-22 сакавіка, 4-5 красавіка 2009 г.
Конкурс дзіцячых харавых калектываў 'Маладыя галасы'
  15, 28, 29 сакавіка 2009 г.
Конкурс харавых калектываў і ансамбляў народнай песні 'Вытокі'
  14, 15 сакавіка 2009 г.
Конкурс харавых калектываў і ансамбляў акадэмічнай песні 'Натхненне'
  21-22 лютага 2009 г.
Конкурс харэаграфічных калектываў 'Карункі'
  28 лютага, 1, 7 сакавіка 2009 г.
Конкурс тэатральных калектываў 'Тэатральныя сустрэчы'
  14 лютага, сакавік, 11, 12, 18, 19 красавіка 2009 г.
Конкурс студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 'Чарадзеі' (выставы)
  Студзень - май 2009 г.
ІV этап - заключны канцэрт фестывалю 'Сузор'е'
  Снежань 2009 г.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016