Поиск нормативного документа

  

Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

Решения № 874 - 05 июня 2003
  Зарегистрировано
в Национальном реестре правовых
актов Республики Беларусь
10 июня 2003г. № 9/2703


У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999г. № 285 "Аб некаторых мерах па стабiлiзацыі цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999г., № 40, 1/371) i ў мэтах пакрыцця затрат транспартных арганізацый, ажыццяўляючых гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Зацвердзіць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро - у памеры 220 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 110 рублёў за адну паездку;
    1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 440 рублёў, а для пенсіянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 220 рублёў за адну паездку.
     
  2. Права ільготнага праезду на ўcix відах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
     
  3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 30 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     
  4. Зацвердзіць кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання, згодна з дадаткам.
     
  5. Камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта" (Сасноўскі У.Г.):

    5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджавання білетнай прадукцыі на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання праз кіёскі Мінскага гарадскога аптова-рознічнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялізаваныя білетныя касы, на дыспетчарскіх пунктах, вадзіцелямі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскімі распаўсюджвальнікамі;
    5.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкі масавай інфармацыі i на транспарце;
    5.3. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
     
  6. Гандлёвыя арганізацыі незалежна ад форм уласнасці распаўсюджваюць білетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным унітарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта" дагавораў.
     
  7. Галоўнаму ўправленню ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (Рак A.I.) аказваць садзейнічанне камунальнаму унітарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязі Miнскaгa гарадскога выканаўчага камітэта" ў пытаннях праверкі паўнаты аплаты праезду ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
     
  8. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 10 студзеня 2003г. № 6 "Аб змяненні тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003г., № 12, 9/2352).
     
  9. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўсжласці на першага намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ярохава М.М.
     
  10. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2003 года.

 

  Дадатак
да рашэння Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
05.06.2003г. № 874


Кошт месячных i дэкадных праязных білетаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

  рублёў
№ п\п Віды білетаў Месячныя Дэкадныя
100% 50% 100% 50%
1. На АД3ІН від транспарту (аўтообус, тралейбус, трамвай, метро) 9 900 4 950 3 475 1 735
2. ЭКСПРЭСНЫ аўтобус 13 200 6 600 4 630 2 315
3. На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус; аўтобус-трамвай; трамвай-тралейбус) 13 200 6 600 4 630 2 315
4. НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай) 15 400 7 700 5 400 2 700
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016