Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні назваў вуліцам і скверам г. Мінска

Решения 25-го созыва № 149/10/25 - 18 июня 2008
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года 'Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь', праектам плана забудовы мікрараёнаў № 1 і № 5 (жылы раён Каменная горка) Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Праектуемай вуліцы № 1 на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да праектуемай вуліцы № 3 надаць назву 'вуліца Каменнагорская' ('улица Каменногорская') па назвам мікрараёна і існуючай вёскі Каменная горка;

  2. Праектуемай вуліцы № 2 на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да праектуемай вуліцы № 3 надаць назву 'вуліца Нёманская' ('улица Неманская'), у гонар беларускай ракі Нёман;

  3. Праектуемай вуліцы № 3 на ўчастку ад вуліцы Матусевіча да праектуемай вуліцы № 1 надаць назву 'вуліца Казіміраўская' ('улица Казимировская'). На месцы былога населенага пункта Казімірава.

  4. Безназоўнаму праезду ў мікрараёне Кунцаўшчына, які злучае вуліцы Прытыцкага, Матусевіча і новы мікрараён Дамброўскі, надаць імя 'вуліца Дамброўская' ('улица Домбровская').

  5. Вуліцы, якая праектуецца ў квартале жылой забудовы на ўчастку ад вуліцы Янкоўскага да вуліцы Гарэцкага, надаць імя народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай Працы, выдатнага дзеяча харавога мастацтва Рыгора Шырмы і надалей называць яе 'вуліца Рыгора Шырмы' ('улица Григория Ширмы').

  6. Безназоўнаму скверу па вуліцах Чыгуначная - Мініна надаць імя чатыры разы Героя Савецкага Саюза, маршала Г.К. Жукава і надалей называць яго 'сквер Георгія Канстанцінавіча Жукава' ('сквер Георгия Константиновича Жукова').

  7. Безназоўнаму скверу па вуліцы Берасцянская надаць імя 'сквер горада - пабраціма Чанчунь' ('сквер города - побратима Чанчунь').

  8. Безназоўнаму скверу на скрыжаванні вуліц Захарава - Першамайская надаць імя Нацыянальнага Героя Венесуэлы Сымона Балівара і надалей называць яго 'сквер імя Сымона Балівара' ('сквер имени Симона Боливара').

  9. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

  10. Сапраўднае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце 'Минский курьер' .
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016