Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні звання 'Ганаровы грамадзянін города Мінска'

Решения № 2014 - 28 августа 2008
У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 кастрычніка 2003 г. № 65 'Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб прысваенні звання 'Ганаровы грамадзянін горада Мінска' прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЛІ:
  1. Прысвоіць званне 'Ганаровы грамадзянін горада Мінска' Высоцкаму Міхаілу Сцяпанавічу, генеральнаму дырэктару дзяржаўнай навуковай установы 'Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі', генеральнаму канструктару па аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь, Герою Беларусі, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару, за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і навукова-тэхнічнае развіццё сталіцы Беларусі, нацыянальнага аўтамабіле- і аўтобусабудавання, беларускай навуковай школы механікі і комплекснага праектавання мабільных машын, стварэнне канкурэнтаздольных навукова-тэхнічных распрацовак і шырокае ўкараненне іх у вытворчасць на прамысловых прадпрыемствах горада Мінска, актыўную грамадскую дзейнасць.

  2. Уручыць Высоцкаму М.С. грашовую ўзнагароду ў памеры 100 базавых велічынь за кошт сродкаў на правядзенне гарадскіх мерапрыемстваў.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016