Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспартам

Решения № 2593 - 30 октября 2008
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін, у тым ліку маршрутаў, абслугоўваемых аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг, у памеры:

    1.1. на звычайных маршрутах:

    у аўтобусах агульнага тыпу - 102,0 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 106,0 рубля;

    1.2. на хуткасных маршрутах:

    у аўтобусах агульнага тыпу -132,6 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі -137,8 рубля;

    1.3. на дадатковых рэйсах:

    у аўтобусах агульнага тыпу -137,7 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі -143,1 рубля;

    1.4. на экспрэсных маршрутах:

    у аўтобусах агульнага тыпу -153,0 рубля;
    у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі -159,0 рубля.

  2. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:

    2.1. за кожнае маламернае месца багажу - у памеры 8,6 рубля;

    2.2. за кожнае сярэднемернае месца багажу - у памеры 17,2 рубля;

    2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу - у памеры 34,4 рубля.

  3. Плата за праезд пасажыра і правоз багажу разлічваецца памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкі і акругляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

  4. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адну паездку на перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскіх экспрэсных маршрутах:

    4.1. на машруце працягласцю да 10 км - у памеры 1440 рублеў;

    4.2. на машруце працягласцю больш за 10 км - у памеры 1870 рублеў.

  5. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству 'Мінсктранс':

    5.1. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі і правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін;

    5.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін і на перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскіх экспрэсных маршрутах.

  6. Юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў аўтамабільным транспарам прыгарадных зносін і перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай не больш за 5000 кг на рэгулярных гарадскіх экспрэсных маршрутах, устанаўліваюць пэўны ўзровень тарыфаў на перавозкі пасажыраў і правоз багажу з улікам попыту і кан'юнктуры рынку, якія не перавышаюць гранічных максімальных тарыфаў, устаноўленых дадзеным рашэннем.

  7. Прызнаць страціўшымі сілу:

    7.1. рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 22 лістапада 2006 г. № 2359 'Аб тарыфах на праезд пасажыраў і правоз багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін' (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 210, 9/5632);

    7.2. рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1912 'О тарифах на перевозки пассажиров автобусами с разрешенной максимальной массой не более 5000 кг регулярных городских и пригородных маршрутов с экспрессным режимом движения' (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 215, 9/10114).

  8. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.

  9. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце 'Минский курьер'.

  10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016