Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні назваў вуліцам і безназоўным скверам г. Мінска

Решения 25-го созыва № 195/12/25 - 19 ноября 2008
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года 'Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь', праектам плана забудовы жылога раёна 'Каменная горка' Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Праектуемую вуліцу № 4 на ўчастку ад вул. Калеснікава да вул. Каменнагорскай назваць у гонар аднаго з найвялікшых лясоў нашай краіны – Налібоцкай пушчы і называць яе далей 'вуліца Налібоцкая' ('улица Налибокская').

  2. Праектуемай вуліцы № 5 на ўчастку ад вул. Калеснікава да вул. Каменнагорскай надаць імя Люцынская – у гонар маёнтка Люцынка, які належыў вядомаму беларускаму пісьменніку В.Дуніну-Марцінкевічу, і надалей называць 'вуліца Люцынская' ('улица Люцинская').

  3. Праектуемую вуліцу № 6 на ўчастку ад вул. Калеснікава да вул. Каменнагорскай назваць Лідскай, у гонар старажытнага беларускага горада Ліды, які ў 2008 годзе святкуе 685-гадовы юбілей, і надалей называць яе 'вуліца Лідская' ('улица Лидская').

  4. Прысвоіць назву безназоўнаму скверу ў межах вуліц Даўгабродская – А. Кашавога і Палаца культуры Мінскага трактарнага завода і надалей называць яго 'сквер Садружнасць' ('сквер Содружество').

  5. Прысвоіць назву безназоўнаму скверу па вуліцы Прытыцкага, побач з дамамі № 6, № 8, № 10, № 12, і надалей называць яго 'сквер імя С.В.Прытыцкага' ('сквер имени С.О.Притыцкого').
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016