Поиск нормативного документа

  

Аб стварэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна- дэкаратыўнаму мастацтву

Решения № 3110 - 18 декабря 2008
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 'Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва' Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Стварыць Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

  2. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку работы Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.

  3. Зацвердзіць склад Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву ў адпаведнасці з дадаткам.

  4. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па кірунку дзейнасці.

  5. Дадзенае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце 'Мінскі кур'ер'.

  6. Дадзенае рашэнне ўваходзіць у сілу пасля афіцыяльнага апублікавання.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
18.12.2008 № 3110

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку работы Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па
манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву
  1. Палажэнне аб парадку работы Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет) распрацавана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 'Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва' (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 235,5/28395).

  2. Асноўнымі задачамі Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета з'яўляюцца выпрацоўка практычных рэкамендацый і разгляд канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

  3. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет:

    у сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Палажэннем;

    спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню, дасягненню багацця і разнастайнасці мастацкіх рашэнняў.

  4. У мэтах выканання сваіх задач Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет:

    дае экспертныя заключэнні па эскізных праектах твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

    ажыццяўляе кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання і стварэння (рэканструкцыі) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

    дае заключэнне па этапах работ па стварэнню (рэканструкцыі) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца (рэканструююцца) у горадзе Мінску (далей - г. Мінск);

    дае рэкамендацыі аб вызначэнні памераў аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і экспертнае заключэнне аб неабходнасці павелічэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасці ад мастацкага ўзроўню твора, уносіць прапановы па аплаце тэхнічнай часткі вырабу эскізных праектаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

    па даручэнню Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей - Мінгарвыканком) ажыццяўляе дзяржаўную прыёмку твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ствараюцца (рэканструююцца) у г. Мінску.

  5. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет адхіляе праекты твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія не адпавядаюць высокаму вобразна-дэкаратыўнаму ўзроўню або належнаму архітэктурна-кампазіцыйнаму рашэнню ці выкананы з парушэннем існуючага парадку іх стварэння (рэканструкцыі), дае рэкамендацыі аб іх перапрацоўцы.

  6. На пасяджэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета пры неабходнасці запрашаюцца спецыялісты структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкома, адміністрацый раёнаў г. Мінска, міністэрстваў і ведамстваў, творчых саюзаў, навуковых арганізацый.

  7. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет узначальвае старшыня. Старшыня мае двух намеснікаў, якія ў яго адсутнасць арганізуюць работу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улікам старшыні.

    Склад Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета зацвярджаецца рашэннем Мінгарвыканкома. У яго ўваходзяць дзеячы мастацтва, архітэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

    Прапановы па складу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, кандыдатурах яго старшыні і намеснікаў ва ўстаноўленым парадку ўносяцца камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома і ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкома.

  8. Пасяджэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета, а ў яго адсутснасць - намеснікаў старшыні.

  9. Рашэнні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры ўмове прысутнасці на пасяджэнні не менш дзвюх трацей складу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета і афармляюцца пратаколам.

  10. Прадстаўленне матэрыялаў для іх разгляду Мінскім гарадскім мастацка-экспертным саветам, работу Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета і кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечваюць камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома і ўпраўленне культуры Мінгарвыканкома.

  11. Мінскі гарадскі мастацка-экспертны савет штогод прадстаўляе справаздачу аб сваёй дзейнасці.
Дадатак
да рашэння Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
18.12. 2008 № 3110

Склад Мінскага гарадскога мастацка- экспертнага савета
па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву

Ціцянкоў Міхаіл Сяргеевіч - намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей - Мингарвыканком) (старшыня Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета)
Зінкевіч Уладзімір Леанідавіч - загадчык кафедры манументальна- дэкара-тыўнага мастацтва Беларускай акадэміі мастацтва, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (намеснік старшыні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета)*
Нікіцін Віктар Дзмітрыевіч - старшыня камітэта архітэктуры і горада-будаўніцтва Мінгарвыканкома (намеснік старшыні Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета)
Аксёнава Ганна Аляксееўна - архітэктар, галоўны архітэктар праекта камунальнага унітарнага прадпрыемства 'Мінскпраект'*
Андрончык Аляксандр Іванавіч - начальнік упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайну камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкома
БайрачныМікалай Іванавіч - мастак манументальна-дэкаратыўнага мас-тацтва, член грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз мастакоў'*
Барысовіч Святлана Іванаўна - дырэктар камунальнага унітарнага прад-прыемства 'Мінскі гарадскі інстытут добраўпарадкавання і гарадскога дызайну'*
Герасіменка Ігар Якаўлевіч - кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, член савета грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз дызайнераў'*
Голубеў Уладзімір Уладзіміравіч - сакратар прэзідыума савета грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз дызайнераў', дацэнт кафедры дызайну Беларускага дзяржаўнага універсітэта*
Градаў Юрый Міхайлавіч - заслужаны архітэктар Беларусі, акадэмік архітэктуры*
Капшай Уладзімір Міхайлавіч - старшыня секцыі мастацкага пректавання грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз мастакоў'*
Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч - начальнік упраўлення культуры Мінгарвы-канкома
Корбут Аляксандр Іосіфавіч - старшыня грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз мастакоў'*
Лук Павел Іванавіч - скульптар, член грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз мастакоў'*
Петруль Максім Міхайлавіч - скульптар, дызайнер, член савета грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз дызайнераў', кіраўнік маладзёжнага савета Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь*
Сітніца Рыгор Сямёнавіч - першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання 'Беларускі саюз мастакоў'*
Сурскі Дзмітрый Алегавіч - дызайнер, з 2000 года член Савета па прызначэнню Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры*
____________
* З іх згоды
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016