Поиск нормативного документа

  

Аб унясенні змяненняў у рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1911

Решения № 1252 - 04 июня 2009
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 'О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь' Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Унесці ў рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1911 'Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання' (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 215, 9/10113) наступныя змяненні:

    1.1. пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

    '4. Зацвердзіць кошт месячных, дэкадных і на 1/2 месяца праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.';

    1.2. дадатак да рашэння выкласці ў наступнай рэдакцыі:

    'Дадатак да рашэння
    Мінскага гарадскога
    выканаўчага камітэта
    23.08.2007 № 1911
    (у рэдакцыі рашэння
    Мінскага гарадскога
    выканаўчага камітэта
    04.06.2009 № 1252_)

    Кошт праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання
    № п/п Віды білетаў Месячныя Дэкадныя На 1/2 месяца
    1. На АДЗІН від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 23 670 8300 12 460
    2. Аўтобус-экспрэс 31 570 11 080 16 620
    3. На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус, аўтобус-метро, тралейбус-метро, трамвай-метро) 31 570 11 080 16 620
    4. На ТРЫ віды транспарту (ааўтобус-тралейбус-трамвай, ааўтобус-тралейбус-метро, аўтобус-трамвай-метро, трамвай-тралейбус-метро) 37 660 13 210 19 820
    5. На ЧАТЫРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) 42 610 14 950 22 430

  2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.

  3. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце 'Минский курьер'.

  4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016