Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні звання 'Ганаровы грамадзянін города Мінска'

Решения № 1386 - 25 июня 2009
У адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 кастрычніка 2003 г. № 65 'Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб прысваенні звання 'Ганаровы грамадзянін горада Мінска' прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЛІ:

Прысвоіць званне 'Ганаровы грамадзянін горада Мінска' Паўлаву Міхаілу Якаўлевічу, старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з 2000 па 2009 год, заслужанаму работніку прамысловасці Рэспублікі Беларусь, кандыдату тэхнічных навук, за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурнае развіццё сталіцы Беларусі - горада Мінска, умацаванне аўтарытэта горада Мінска на міжнароднай арэне, падтрыманне і развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва і ўзаемавыгадных адносін з другімі гарадамі і рэгіёнамі.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016