Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска

Решения 25-го созыва № 239/15/25 - 17 июня 2009
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года 'Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь' Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменаванні безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска:

    • скверу ў межах вул. В. Харужай – ГЦ 'Алімп' – ГЦ 'Зеркала' – Дом мэблі надаць назву 'сквер Камароўскі' ('сквер Комаровский'), па назве квартала і Камароўскага рынка;

    • скверу каля УА 'Каледж фінансаў і банкаўскай справы' па вул. Краснай, 17 надаць назву 'сквер Красны' ('сквер Красный'), што азначае 'красивый', 'прыгожы';

    • скверу ў межах вул. Купрыянава – Лібкнехта – завулка Дамашэўскага надаць назву 'сквер Лютэранскі' ('сквер Лютеранский'). На гэтым месцы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя па 1970-ыя гады існавалі Лютэранскія могілкі;

    • скверу ў межах вул. Купрыянава – жылой забудовы – вул. Волаха надаць назву 'сквер Маламядзвежынскі' ('сквер Маломедвежинский'), па назве былой вёскі Малое Мядзвежына, якая знікла ў 1970-ыя гады;

    • скверу паміж вул. Кальварыйскай – праездам Кальварыйскім і могілкамі 'Кальварыя' надаць назву 'сквер Кальварыйскі' ('сквер Кальварийский');

    • скверу ў межах выканкама Мінскага раёна – вул. Альшэўскага надаць назву 'сквер Альшэўскі' ('сквер Ольшевский'), па назве знесенай ў 1960-ыя гады вёскі Альшэва;

    • запраектаванаму парку ў мікрараёне 'Сухарава-5' надаць назву парк 'Дзівівелка' (парк 'Дививелка'), па старажытнай назве ракі Качынка – Дзівівелка;

    • паркавай зоне ўздоўж ракі Свіслач у межах вул. Камуністычная – вул. Старажоўская перад гасцініцай 'Беларусь' надаць назву 'сквер Старосцінская слабада' ('сквер Старостинская слобода'), па назве старога Мінскага прадмесця - Старосцінская слабада, якое існавала тут у ХVІ – першай палове ХХ ст.ст.;

    • скверу вакол Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у межах вуліц Куйбышава – Алаізы Пашкевіч – М.Багдановіча – Янкі Купалы надаць назву 'сквер Траецкая гара' ('сквер Троицкая гора'), па гістарычнай назве плошчы - Траецкая гара, якая знікла ў 1930 гады.

  2. Сапраўднае рашэнне падлягае афіцыйнаму апублікаванню ў газеце 'Мінскі кур’ер'.

  3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016