Поиск нормативного документа

  

Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска

Решения 25-го созыва № 251/16/25 - 23 сентября 2009
У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года 'Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь' Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
  1. Прысвоіць найменаванні наступным безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаваць могілкі горада:

    скверу ў межах вуліц Чырвонаармейскай - Карла Маркса - Энгельса - праспекта Незалежнасці надаць назву Аляксандраўскі і надалей называць яго 'Аляксандраўскі сквер' ('Александровский сквер'). Найстарэйшы сквер у Мінску атрымаў назву 'Аляксандраўскі' ад пабудаванай там у 1870 годзе капліцы Аляксандра Неўскага;

    скверу ў межах вул. Нямігі - Гарадскі вал - Валадарскага прысвоіць імя Адама Міцкевіча і надалей называць яго 'сквер Адама Міцкевіча' ('сквер Адама Мицкевича'). У 2003 годзе ў скверы быў усталяваны помнік славутаму польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Міцкевічу;

    скверу ў межах адкрытага акцыянернага таварыства 'ЦУМ Мінск' - вул. Гікалы - бібліятэкі імя Пушкіна надаць назву Бондараўскі і надалей называць яго 'Бондараўскі сквер' ('Бондаревский сквер'). У дарэвалюцыйны час там жылі рамеснікі-бондары, а вуліца Гікалы да 1967 года мела назву Бондараўская;

    скверу ў межах вул. Татарскай - Грыбаедава - Ігнаценкі надаць назву Татарскі і надалей называць яго 'Татарскі сквер' ('Татарский сквер'). На тэрыторыі сквера будуецца мячэць;

    скверу ў межах вуліц Дзекабрыстаў - Парашутнай - Папаніна надаць назву Грушаўскі і надалей называць яго 'Грушаўскі сквер' ('Грушевский сквер'). Сквер знаходзіцца ў прадмесці Грушаўка, якое ўзнікла ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў;

    скверу ў межах вул. Харкаўскай - Берута - Верашчагіна - жылой забудовы надаць назву Тучынскі і надалей называць яго 'Тучынскі сквер' ('Тучинский сквер'). Сквер быў створаны ў 1960-ыя гады на тэрыторыі былога прадмесця Тучынка;

    скверу ў межах вуліц Кастрычніцкай - Ульянаўскай - Беларускай - ракі Свіслач надаць назву Ляхаўскі і надалей называць яго 'Ляхаўскі сквер' ('Ляховский сквер'). Сквер быў створаны ў 1950-х гадах у прадмесці Ляхаўка, якое было адным з найвялікшых раенаў даваеннага горада;

    праектуемай вуліцы ў межах Адоеўскага - Бельскага - Панамарэнкі прысвоіць імя заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР Канстанціна Ціханавіча Кірэенкі і надалей называць яго вуліца К.Ц.Кірэенкі ('улица К.Т.Кіреенко');

    праектуемай вуліцы № 7 у мікрараене Масюкоўшчына-6 прысвоіць імя заслужанага будаўніка Рэспублікі Беларусь Валерыя Федаравіча Чычурына і надалей называць яе вуліца В.Ф.Чычурына ('улица В.Ф.Чичурина');

    перайменаваць могілкі 'Піянерскія', якія знаходзяцца на тэрыторыі Цэнтральнага раена г. Мінска, у могілкі 'Крупцы' г. Мінска (кладбище 'Крупцы' г. Минска). Могілкі 'Піянерскія' з XVI стагоддзя існавалі як могілкі вескі Крупцы;

    перайменаваць могілкі 'Дружба', якія знаходзяцца на тэрыторыі Маскоўскага раена г. Мінска, у могілкі 'Брылеўскія' г. Мінска (кладбище 'Брилевское' г. Минска). Могілкі 'Дружба' знаходзяцца побач з мікрараенам Брылевічы, таму лагічна надаць назву па назве мікрараена.

  2. Сапраўднае рашэнне падлягае афіцыйнаму апублікаванню ў газеце 'Мінскі кур'ер'.

  3. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016