Поиск нормативного документа

  

Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

Решения № 435 - 25 февраля 2010
На падставе падпункта 1.3 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
  1. Зацвердзiць тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:

    1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 700 рублёў за адну паездку;

    1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг - гранічныя максімальныя ў памеры 1100 рублёў за адну паездку.

  2. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў гарадскім камунальным транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 50 рублёў ад зацверджанага тарыфу.

  3. Зацвердзiць кошт месячных, дэкадных і на 1/2 месяца праязных бiлетаў на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

  4. Устанавіць, што білеты на адну паездку папярэдняга намінальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяці дзён з дня змянення тарыфаў.

  5. Тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання і гранічныя максімальныя тарыфы на перавозкі пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.

  6. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна зацвярджаюць:

    6.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозкі пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;

    6.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, зыходзячы з зацверджаных тарыфаў, у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку вызначэння кошту праязных білетаў шматразовага карыстання ў гарадскім транспарце агульнага карыстання і аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін, зацверджанай пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2005 г. № 28/12 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Республікі Беларусь, 2005 г., № 58, 8/12394).

  7. Камунальнаму транспартнаму унітарнаму прадпрыемству "Мінсктранс":

    7.1. забяспечыць залічэнне намінальнага кошту білетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыцці білетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрміну іх дзеяння;

    7.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі ў гарадскім транспарце агульнага карыстання;

    7.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

    7.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi гандлевага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белсаюздрук", рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта", рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам", сетку ўласных кіёскаў па распаўсюджванні білетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi і кандуктарамі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

  8. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным транспартным унітарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.

  9. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

  10. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на чатыры віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў.

  11. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з даплатай ў памеры 700 рублеў.

  12. Сумяшчальны з метро праязны білет на папяровым носьбіце сапраўдны толькі пры наяўнасці пластыкавай карты з магнітнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

  13. Прызнаць страціўшымі сілу:

    рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1911 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Республікі Беларусь, 2007 г., № 215, 9/10113);

    рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 15 лістапада 2007 г. № 2657 "Аб унясенні змяненняў у рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1911" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Республікі Беларусь, 2007 г., № 293, 9/12072);

    рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 4 чэрвеня 2009 г. № 1252 "Аб унясенні змяненняў у рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2007 г. № 1911" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Республікі Беларусь, 2009 г., № 163, 9/24618).

  14. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.

  15. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце "Минский курьер".

  16. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыяльнага апублікавання.
  Дадатак да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
24.02.2010 № 435

Кошт праязных білетаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання

рублеў

п/п
Віды білетаў Месячныя Дэкадныя На ½ месяца
1. На АДЗІН від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) 27 600 9 700 14 550
2. Аўтобус экспрэс 38 500 13 550 20 300
3. На ДВА віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус, аўтобус-метро, тралейбус-метро,трамвай-метро) 36 850 12 950 19 400
4. НА ТРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай, аўтобус-тралейбус-метро,аўтобус-трамвай-метро, трамвай-тралейбус-метро) 43 950 15 400 23 150
5. На ЧАТЫРЫ віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) 49 700 17 450 26 200
Разработка и сопровождение КУП «Центр информационных технологий Мингорисполкома» © 2001—2016